У пятніцу, 2-га кастрычніка, пачынаецца восеньская сэсія Палаты прадстаўнікоў. А сёньня дэпутаты атрымалі папярэдні парадак дня на першы дзень працы. У ім — 12 пытаньняў, пераважна эканамічных. Пытаньня аб прызнаньні сувэрэнітэту Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі ў гэтым парадку дня няма.
Аднак згодна з рэглямэнтам працы Палаты любы дэпутат падчас разгляду парадку дня можа прапанаваць уключыць у яго любое пытаньне. Так што дакладны парадак дня стане вядомы толькі заўтра пасьля таго як дэпутаты афіцыйна яго зацьвердзяць.
Нядаўна Аляксандар Лукашэнка публічна казаў, што пытаньне аб Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі дэпутаты разгледзяць на восеньскай сэсіі.
На сёньня сувэрэнітэт і незалежнасьць гэтых двух фармаваньняў на тэрыторыі Грузіі прызналі толькі тры краіны: Расея, Нікарагуа ды Вэнэсуэла.