1 кастрычніка ў Эўрапейскім гуманітарным унівэрсытэце афіцыйна пачынаецца новы навучальны год. За некалькі дзён да яго пачатку ў дэпартамэнце палітычных навук пачаўся канфлікт. Маладыя выкладчыкі выказалі незадаволенасьць палітыкай унівэрсытэту ў дачыненьні да акадэмічных свабод. Іх не задавальняе, што кіраўнікі праграм прызначаюцца, а не абіраюцца дэмакратычным шляхам. У выпадку, калі іх меркаваньні ня будуць улічаныя, паабяцалі сысьці з ЭГУ.
Выкладчыкаў дэпартамэнту палітычных навук, у прыватнасьці, не задаволіла, што кіраўніком бакаляўрскіх праграм дэпартамэнту палітычных навук замест Андрэя Казакевіча, які займаў гэту пасаду тры гады, а ўвесну абараніў доктарскую дысэртацыю, прызначаны сёлетні выпускнік магістратуры ЭГУ Канстанцін Ткачоў. Група выкладчыкаў не пагадзілася менавіта з працэдурай прызначэньня.
Тлумачыць адзін зь нязгодных Дзяніс Мельянцоў:
— Мы ня супраць канкрэтных пэрсаналіяў, мы супраць таго, каб рашэньні прымаліся келейна, без абмеркаваньняў.
Дзяніс Мельянцоў распавёў, што ў панядзелак на паседжаньні дэпартамэнту выкладчыкі выказалі сваю нязгоду публічна, а сёньня адправілі кіраўніцтву ЭГУ адкрыты ліст, які падпісала бальшыня штатных супрацоўнікаў дэпартамэнту — сам Дзяніс, Андрэй Казакевіч, Сяргей, Богдан, Андрэй Ягораў, Аляксей Дзермант, а таксама і пазаштатныя выкладчыкі — Тацяна Вадалажская, Тацяна Чыжова.
“Канфлікт пакуль што ня вырашаны. Сёньня быў падрыхтаваны адкрыты ліст усіх зацікаўленых да акадэмічнай супольнасьці, да кіраўніцтва Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэта. То бок зараз, можна сказаць, абвешчана забастоўка бальшынёй выкладчыкаў дэпартамэнту палітычных навук”.
— Страйк — то бок вы ня будзеце працаваць, ня будзеце чытаць лекцыі, ня будзеце весьці заняткі?
—Так, менавіта так.
— А як жа студэнты?
— Ну… як вам сказаць… Калі кіраўніцтва Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту не перагледзіць свае падыходы да прызначэньня, навучальны працэс будзе заблякаваны. У страйку гэтым удзельнічаюць выкладчыкі, якія маюць найбольшую нагрузку ў дэпартамэнце.
Кіраўнік дэпартамэнту палітычных навук ЭГУ Сьвятлана Навумава распавяла, што 30 верасьня ў 24 гадзіны ва ўсіх выкладчыкаў заканчваюцца кантракты, а яна дагэтуль ня мае пэўнасьці, хто будзе працягваць працаваць, а хто не:
“Я атрымала пісьмовыя пацьверджаньні аб сваім жаданьні сысьці з унівэрсытэту толькі ад двух выкладчыкаў — ад Андрэя Ягорава і Сяргея Богдана. Ні Дзяніс Мельянцоў, ні Андрэй Казакевіч на маё пытаньні, ці будуць яны працаваць далей, пакуль не адказалі ні вусна, ні пісьмова”.
У тым, што канфлікт разгарэўся менавіта напярэдадні новага навучальнага года, ёсьць і этычны момант, кажа Сьвятлана Навумава.
“Андрэй Казакевіч, які быў кіраўніком бакаляўрскай праграмы цягам трох гадоў, добра ведае, што значыць згубіць нават аднаго выкладчыка напярэдадні пачатку сэмэстру. Гэта сапраўды выклік, але мы ўжо выпраўляем сытуацыю. Літоўская паліталягічная супольнасьць гатова аказаць нам сур’ёзную падтрымку, у прыватнасьці, нашы калегі зь Віленскага ўнівэрсытэту. Так што вырашым мы і гэтую праблему”.
“Такім чынам, на навучальным працэсе канфлікт ў дэпартамэнце палітычных навук ЭГУ не адаб’ецца, — запэўніла кіраўнік дэпартамэнту Сьвятлана Навумава. — А разьбірацца ў ім далей будзе Сэнат ЭГУ, у складзе якога ёсьць два прадстаўнікі дэпартамэнту”.

Калі кіраўніцтва Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту не перагледзіць свае падыходы да прызначэньня, навучальны працэс будзе заблякаваны.