Як можна ацаніць вынікі вучэньняў “Захад-2009”, якія палітычныя наступствы можа мець такі высокі ўзровень беларуска-расейскага ўзаемадзеяньня ў ваеннай сфэры? Ці выпадкова менавіта ў дзень прыезду Дзьмітрыя Мядзьведзева ў Беларусь стала вядома, што пытаньне аб прызнаньні незалежнасьці Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі пакуль не ўвайшло ў парадак дня чарговай сэсіі Палаты Прадстаўнікоў? На гэтыя пытаньні адказвае палітоляг Андрэй Фёдараў.
Цыганкоў: Прэзыдэнты Беларусі і Расеі вельмі высока ацанілі ўзровень праведзеных сумесных вучэньняў. Ці можа такая шчыльная ваенная каапэрацыя непасрэдна ўплываць на палітычныя адносіны?
Фёдараў: Вядома, можа. Тое, што праводзяцца такія шырокамаштабныя вучэньні , што на іх прысутнічаюць кіраўнікі дзяржаваў, — сьведчаць, што беларуска-расейская ваенная інтэграцыя — магчыма, адзіны пункт, дзе абодва бакі знаходзяць паразуменьне. Але пакуль нельга сказаць, што гэтыя шчыльныя вайсковыя дачыненьні знаходзяць працяг у нейкіх іншых сфэрах.
Цыганкоў: Аналітыкі адзначаюць, што Беларусь абменьвае вайсковую блізкасьць з Расеяй на пэўныя эканамічныя прэфэрэнцыі ад Масквы. Але ці можна сказаць, хто тут больш ад каго залежыць, хто каму больш патрэбны?
Фёдараў:Залежнасьць двухбаковыя. Беларусь залежыць ад Расеі, бо мы ня можам самі вырабляць тыя ўзбраеньні, якія, як лічыць наша кіраўніцтва, Беларусі патрэбныя. Зь іншага боку, мы ведаем, што Расея вельмі зацікаўленая ў тым, каб на заходнім накірунку ў яе быў бы хаця б адзін хаўрусьнік. Беларусь у гэтым сэнсе адыграе гэтую ролю. Таму я не выключаю, што ўзамен Менск па-ранейшаму будзе атрымліваць нейкія эканамічныя прэфэрэнцыі.
Цыганкоў: У дзень прыезду Дзьмітрыя Мядзьведзева ў Беларусь стала вядома, што пытаньне аб прызнаньні незалежнасьці Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі пакуль не ўвайшло ў парадак дня чарговай сэсіі Палаты Прадстаўнікоў. Ці выпадкова гэтае паведамленьне прагучала менавіта сёньня?
Фёдараў: Падобна на тое, што ўсё ж істотныя разыходжаньні паміж кіраўнікамі Беларусі і Расеі застаюцца, і яны не дамовіліся па шэрагу пытаньнях. Каля тыдня таму прагучала, што Палата павінна разгледзець прызнаньне Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі. Супастаўленьне гэтага з тым фактам, што гэта пытаньне пакуль не было ўключана ў парадак дня — сьведчыць, што пэўныя рознагалосьсі застаюцца. Наўрад ці зьяўленьне гэтай інфармацыі выпадковае — бо той дзень, калі будзе зацьвярджацца парадак дня сэсіі, быў вызначаны даволі даўно. Таму, на мой погляд, гэта даволі сымбалічна.
Фёдараў: Вядома, можа. Тое, што праводзяцца такія шырокамаштабныя вучэньні , што на іх прысутнічаюць кіраўнікі дзяржаваў, — сьведчаць, што беларуска-расейская ваенная інтэграцыя — магчыма, адзіны пункт, дзе абодва бакі знаходзяць паразуменьне. Але пакуль нельга сказаць, што гэтыя шчыльныя вайсковыя дачыненьні знаходзяць працяг у нейкіх іншых сфэрах.
Цыганкоў: Аналітыкі адзначаюць, што Беларусь абменьвае вайсковую блізкасьць з Расеяй на пэўныя эканамічныя прэфэрэнцыі ад Масквы. Але ці можна сказаць, хто тут больш ад каго залежыць, хто каму больш патрэбны?
Фёдараў:
Беларуска-расейская ваенная інтэграцыя — магчыма, адзіны пункт, дзе абодва бакі знаходзяць паразуменьне.