Сёньня судзяць Андрэя Бандарэнку

У судзе Першамайскага раёна Менску пачнецца судовы працэс над прадпрымальнікам Андрэем Бандарэнкам.

Бізнэсоўца, удзельніка парлямэнцкай выбарчай кампаніі 2008 году, арыштавалі 27 траўня сёлета. Андрэй Бандарэнка балятаваўся ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Асіповіцкай выбарчай акрузе № 89 як незалежны кандыдат. Падчас ён выбараў працаваў дырэктарам дэпартамэнту па разьвіцьці і зьнешнеэканамічных сувязях акцыянэрнага таварыства “Белвысотстройгрупп”.

Яго вінавацяць у тым, што ён скраў 20 мільёнаў рублёў. Кіраўніцтва Аб’яднанай грамадзянскай партыі заяўляе, што бізнэсовец — сябра партыі, і яго затрыманьне лічыць палітычна матываваным.




Валеры Бандарэнка, бацька

Аляксандар Дабравольскі разам з адвакатам

Сястра Ірына

Старшыя АГП Анатоль Лябедзька адзначыў: “Гэты працэс, на наш погляд, зьвязаны зь яго ўдзелам у выбарчай кампаніі. Ён блізкі да АГП, Ён напісаў заяву на ўступленьне ў партыю. Але мы вырашылі правесьці экпэрымэнт і А.Бандарэнка ішоў як незалежны кандыдат. Але натуральна гэтага нельга было схаваць, бо кіраўніком яго штабу быў сябра палітрады АГП. Але ўжо падчас кампаніі пачалі яму паступцаь намёкі, што яму лепш ня ўмешвацца ў гэтую справу. Ён правёў вельмі моцную кампанію. Гэтая справа нібыта зьнешне мае эканамічныя чыньнікі і не зьвязана з палітыкай, але мы тут праводзім прамую паралель. Таму мы прагназуем, што можа зьявіцца яшчэ адзін палітвязень”.