Сёньня пачынаецца трохдзённы візыт у Беларусь Патрыярха Маскоўскага і Усяе Русі Кірыла. Гэта першы афіцыйны візыт патрыярхат Кірыла ў Беларусь на пасадзе кіраўніка расейскай праваслаўнай царквы. У праграме візыту – сустрэча з Аляксандрам Лукашэнкам.
Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла будуць сустракаць у Нацыянальным аэрапорце аб 11.15. У першы ж дзень ён наведае менскі Сьвята-Духаў сабор, храм-помнік Усіх сьвятых і бязьвінна забітых, Менскую духоўную акадэмію. З нагоды прыезду высокага герарха ў Палацы рэспублікі адбудзецца ўрачысты сход на які запрошаны ў тым ліку і кіраўнік каталіцкай царквы ў Беларусі Тадэвуш Кандрусевіч. Адна з галоўных частак знаходжаньне патрыярха Кірыла ў Менску – сустрэча з кіраўніком краіны Аляксандрам Лукашэнкам, паведамляе архімандрыт Аляксей Шынкевіч:
“Прэзыдэнт Рэспублікі Беларусь зьяўляецца праваслаўным чалавекам. Перад народам божым, перад народам праваслаўным у галоўным Сьвята-Духавым саборы ён зьяўляецца двойчы на год і ня толькі. Каб падкрэсьліць, што хрысьціянства ўсё ж такі зьяўляецца першасным у ягонай палітычнай дзяржаўнай дзейнасьці. Таму патрыярх падкрэсьлівае павагу да ягонага духоўнага выбару. Ну і гэта прэзыдэнт дзяржавы, а патрыярх духоўна акармляе ня толькі Расею, але і іншыя краіны, дзе праваслаўе зьяўляецца першаснай сярод іншых рэлігій”.
Архімандрыт Аляксей Шынкевіч заяўляе, што візыт патрыярха мае выключна душпастырскі сэнс. Тым ня менш, без палітычнага падтэксту візыт кіраўніка расейскай праваслаўнай царквы на кананічныя тэрыторыі таксама не абыдзецца, мяркуе палітоляг і вернік-пратэстант Уладзімер Мацкевіч:
“Выкарыстоўваючы прарасейскія погляды беларускіх царкоўных герархаў, маскоўская патрыярхія выкарыстоўвае Беларускую праваслаўную царкву, як інструмэнт ціску, да прыкладу, на аўтанамізацыю ўкраінскай царквы і, як стрымліваючы фактар для мадэрнізацыі праваслаўнай царквы ўвогуле. І таму ў гэтым сэнсе цяперашні візыт у Беларусь будзе мець і такі плян таксама”.
Цягам трох дзён патрыярх Кірыл пабывае ў праваслаўных прыходах Менску, Віцебску і Полацку. Заплянаваныя сустрэчы ў віцебскім летнім амфітэатры. Якім будзе вынік візыту расейскага патрыярху ў Беларусь для праваслаўнай царквы і цэркваў іншых канфэсій мяркуе доктар тэалёгіі, верніца грэка-каталіцкай царквы Ірына Дубянецкая:
“Для царквы і яе вернікаў прыезд герарха – гэта вельмі вялікая падзея. На іншыя канфэсіі ня думаю, што гэта падзея нейкім чынам паўплывае. У нас расейская праваслаўная царква і так мае выразна прывілейнае становішча ў грамадзтве ва ўсіх сфэрах. Павялічыць гэты ўплыў ўжо проста немагчыма. А іншым канфэсіям, я ня думаю, што будзе якая дадатковая палёгка альбо дадатковая крыўда”.
Нагадаю, што папярэднік патрыярха Кірыла Алексій II за час свайго кіраваньня Расейскай праваслаўнай царквой пабываў у Беларусі шэсьць разоў.