Пытаньне бязьвізавай беларуска-літоўскай памежнай зоны, пра якую кажуць ужо не адзін год, пакуль што застаецца на ўзроўні дэкляраваных намераў. Вырашэньня пытаньня чакалі ў часе нядаўняга візыту Аляксандра Лукашэнкі ў Вільню, аднак жыхары памежных тэрыторый на неакрэсьлены тэрмін застаюцца без ільготаў.
Дзясяткі тысяч беларусаў чакалі ад паездкі Лукашэнкі ў Літву ў тым ліку і падпісаньня міждзяржаўнага пагадненьня наконт спрошчанага рэжыму для жыхароў 50-кілямэтровай памежнай зоны. Аднак кіраўнік Беларусі не назваў нават прыкладную дату, калі можа быць падпісаны такі дакумэнт. Ён толькі абурыўся, што Эўразьвяз ніяк ня хоча карэктаваць візавыя кошты, з чаго ставіцца пад сумнеў ранейшая праца ў наладжваньні добрасуседзкіх кантактаў:
“Мы сёньня хочам пашырыць памежнае супрацоўніцтва. Дзеля гэтага мы ўводзім вольнае перамяшчэньне ў зоне 50 кілямэтраў ад межаў. І ў бліжэйшы час – гэта я вобразна кажу – падпішам такое пагадненьне зь Літвой. Дык як жа людзі будуць кантактаваць, як яны да вас прыедуць? 60 эўра нават для дэмакратычнай Літвы і Латвіі дарагавата”.
Згодна з папярэднімі дамоўленасьцямі, дазвол на перасячэньне беларуска-літоўскай мяжы праз 11 спрошчаных пунктаў пропуску павінен каштаваць 20 эўра і выдавацца на пяцігадовы тэрмін. Пры гэтым знаходзіцца на тэрыторыі іншай дзяржавы можна толькі ў межах 50-кілямэтровай зоны. Гіпатэтычна такое права могуць атрымаць блізу мільёна літоўцаў і больш за 600 тысяч беларусаў, а ў зону візавай палёгкі зь ліку вялікіх гарадоў трапляюць літоўскія Вільня і Друскенікі, а таксама беларускія Горадня і Ліда.
У зацікаўленых ведамствах Беларусі не камэнтуюць, калі намеры набудуць рэальныя абрысы. А вось пасьля ад’езду Лукашэнкі зь Вільні ў прэсавай службе прэзыдэнта Літвы паведамілі: беларускі бок папрасіў дадатковы час дзеля вырашэньня якіхсьці тэхнічных працэдураў.
Між тым, экспэрты кажуць, што на тле крызысных зьяваў памежныя сувязі актывізуюцца самі па сабе. Хтосьці спрабуе зарабіць на продажы больш танных айчынных тавараў за мяжой, а нехта пачынае зазіраць у больш аддаленую пэрспэктыву. Так, у чаканьні патэнцыйных турыстаў пад Астраўцом мясцовы камэрсант пачаў будаваць гатэль, а ў навакольных вёсках ажыятажна скупляюцца сялянскія хаты.
На афіцыйным узроўні паведамляецца, што гэтаксама Беларусь маецца падпісаць аналягічныя пагадненьні аб спрошчаных паездках жыхароў памежных тэрыторый з Латвіяй і Польшчай. Такі крок значна аблегчыў бы жыцьцё беларусаў ды замежнікаў, якія жывуць у непасрэднай блізкасьці ад дзяржаўнай мяжы. З кожнай краінай асобна вядуцца перамовы пра тэрмін сапраўднасьці пагадненьня і адносна коштаў на спэцпасьведчаньні. Папярэдне тэрмін дзеяньня дазволу вагаецца ў межах ад 1-5 гадоў, яго кошт -- 20-25 эўра.
Увогуле адмыслоўцы перакананыя: увядзеньне ў пэрспэктыве 50-кілямэтровай зоны зь бязьвізавым рэжымам павінна да лепшага зьмяніць жыцьцё соцень тысяч жыхароў Гарадзенскай, Берасьцейскай ды Віцебскай абласьцей, якія змогуць вольна наведваць Беласток, Бялу-Падляску, Вільню, Трокі, гарады і мястэчкі Латвіі. Гаворыць спадарыня Алена, кіраўніца кадравага агенцтва з Гарадзеншчыны:
“Не сакрэт, што практычна ў кожнага жыхара памежнай зоны ёсьць сваякі з таго боку мяжы. Аднак бачацца людзі надзвычай рэдка, бо дзеля гэтага неабходна афармляць шэнгенскую візу. У многіх сталых людзей даўно пераехалі ў тую ж Вільні дзеці, але каб іх наведаць, трэба адшкадаваць са сьціплага заробку ці пэнсіі 60 эўра на кожнага”.
За ідэю візавай вольніцы ўхапіліся і турапэратары. Памежныя тэрыторыя, багатыя на гістарычныя адметнасьці, што мусіць спрыяць турыстычнай актыўнасьці гасьцей Беларусі. Таму засталося дачакацца толькі аднаго – увасабленьня прыгожых намераў у жыцьцё.