Прэм’ер-міністар Беларусі Сяргей Сідорскі падчас сустрэчы з нямецкім банкірам Хансам Ёргам Тодтам заявіў, што антыкрызісная праграма беларускага ўраду апраўдала сябе. Ці на самой справе беларускі ўрад мае комплексную стратэгію выхаду з крызісу? Чым можна патлумачыць супярэчлівасьць у дзеяньнях ураду? На гэтыя пытаньні адказвае эканаміст, кіраўнік цэнтру Мізэса Яраслаў Раманчук
Цыганкоў: Перш чым пачаць ацэньваць антыкрызісную праграму беларускага ўраду, давайце адкажам на пытаньне — а ці ёсьць яна? Ці ёсьць нейкая цэльная стратэгія крокаў, якія пасьлядоўна выконваюцца ўрадам — ці ўлады проста рэагуюць на сытуацыю?
Раманчук: Наколькі я ведаю, ва ўладаў няма антыкрызіснай праграмы. Ёсьць плян “52 крокі”, які быў агучаны як плян правядзеньня частковай лібэралізацыі — але слова “крызіс” там не гучала. Ёсьць асноўныя прагнозныя паказьнікі, якімі дагэтуль карыстаюцца ўрад і Нацыянальны банк. Іх ніхто не адмяняў, хаця лічбы там даўно нерэальныя.
Адначасова ёсьць сумесны мэмарандум з МВФ, дзе зусім іншыя паказьнікі, дзе ёсьць 3,3 працэнта падзеньня ВУП, значнае падзеньне плацёжнага балянсу, гандлёвага балянсу — у параўнаньні з тымі дакумэнтамі, што існуюць унутры краіны. Такім чынам урад жыве ў двух іпастасях — у адной для ўнутранага карыстаньня, для прапаганды, другая, больш-менш аб’ектыўная для перамоваў з МВФ. Але ані ў першым, ані ў другім варыянце слова “крызіс” няма.
Цыганкоў:Урад то робіць нейкія дастаткова лібэральныя крокі, то пачынае змагацца з імпартам і з уласнымі прадпрымальнікамі? Чым можна патлумачыць такія супярэчнасьці? Гэта нейкія кадравыя прычыны ці розныя ведамствы маюць розныя інтарэсы?
Раманчук: Я бачу вельмі мала крокаў улады, якія можна назваць лібэральнымі. Добра, што зьмянілі практыку рэгістрацыі прадпрыемстваў — але застаўся неспрыяльны клімат. Вялікія падаткі, рэгуляцыі з боку бюракратыі — усё гэта засталося. Таму нельга казаць, што крокі лібэральныя чаргуюцца з крокамі плянавымі. Бо большасьць крокаў ураду захаваныя на захаваньня сыстэмы разьмеркаваньня эканомікі, дзяржаўнай уласнасьці.
Ёсьць шмат словаў, дзеля таго, каб МВФ і Сусьветны банк далі нам крэдыты. Крэдыты ідуць на тое, каб падтрымаць курс, каб аддаць старыя, але на разьвіцьцё і мадэрнізацыю крэдыты не ідуць. Такім чынам, Беларусь паглыбіла свой замежны доўг, і ня мае ніякай істотнай канцэпцыі яго абслугоўваньня. Так што лібэралізацыі няма, і мяркую, што ў найбліжэйшым часе яе неабходнасьць для эканомікі значна павялічыцца.
Цыганкоў: Перш чым пачаць ацэньваць антыкрызісную праграму беларускага ўраду, давайце адкажам на пытаньне — а ці ёсьць яна? Ці ёсьць нейкая цэльная стратэгія крокаў, якія пасьлядоўна выконваюцца ўрадам — ці ўлады проста рэагуюць на сытуацыю?
Раманчук: Наколькі я ведаю, ва ўладаў няма антыкрызіснай праграмы. Ёсьць плян “52 крокі”, які быў агучаны як плян правядзеньня частковай лібэралізацыі — але слова “крызіс” там не гучала. Ёсьць асноўныя прагнозныя паказьнікі, якімі дагэтуль карыстаюцца ўрад і Нацыянальны банк. Іх ніхто не адмяняў, хаця лічбы там даўно нерэальныя.
Адначасова ёсьць сумесны мэмарандум з МВФ, дзе зусім іншыя паказьнікі, дзе ёсьць 3,3 працэнта падзеньня ВУП, значнае падзеньне плацёжнага балянсу, гандлёвага балянсу — у параўнаньні з тымі дакумэнтамі, што існуюць унутры краіны. Такім чынам урад жыве ў двух іпастасях — у адной для ўнутранага карыстаньня, для прапаганды, другая, больш-менш аб’ектыўная для перамоваў з МВФ. Але ані ў першым, ані ў другім варыянце слова “крызіс” няма.
Цыганкоў:
Крэдыты ідуць на тое, каб падтрымаць курс, каб аддаць старыя, але на разьвіцьцё і мадэрнізацыю крэдыты не ідуць.