Сёньня кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка ўзяў удзел у 13-ым рэспубліканскім фэстывалі “Дажынкі-2009”, які сёлета праводзіцца ў Кобрыне. У горадзе прынятыя павышаныя меры бясьпекі.
У Кобрыне Аляксандар Лукашэнка прызямліўся на верталёце каля ўзьведзенай да сьвята “Лядовай арэны”. Агледзеўшы ўзьбярэжную ракі Мухавец, ён сказаў:
“Вычысьціць ўзьбярэжную бульдозэрам, прывесьці ў парадак, гэта ж можна было і да “Дажынак”. Гэта трэба штогод рабіць бясплатна, без усялякіх укладаньняў. Трэба камітэту дзяржкантролю паглядзець гарады “Дажынак”. А то мы вось так зробім, паахаем, паохаем, усё добра, прыгожа, а потым усё пачынае развальвацца”.
На мінулых “Дажынках” у Оршы Аляксандар Лукашэнка заявіў, што ў Беларусі атрымалі кубанскі ўраджай і нават абышлі кубанцаў. Сёлета ў Кобрыне ён скардзіўся на дрэннае надвор’е. Валавы збор зерня склаў 9 мільёнаў тон, крыху менш чым у мінулым годзе. Толькі тры вобласьці дасягнулі прыросту ўраджайнасьці. На наступны год ён загадаў сабраць 10 мільёнаў тон. Таксама Лукашэнка паабяцаў, што яшчэ цягам года-паўтара працягнецца дзяржаўнае датаваньне сельскай гаспадаркі.
“Я ўжо доўгі час, гады тры, рыхтую вас да таго, што мы паціху будзем адыходзіць ад даплат, датацый на гектар, кіляграм і літар. Гэта яшчэ год-паўтара і з новай пяцігодкі дзяржава павінна займацца дзяржаўнымі праектамі”.
Аляксандар Лукашэнка таксама адказаў на пытаньні журналістаў. Ён заклікаў спакойна, без аплядысмэнтаў аднесьціся да рашэньня ЗША адмовіцца ад плянаў разьмяшчэньня проціракет ва Ўсходняй Эўропе. Хаця, “добра, што прэзыдэнт Абама зрабіў гэты крок. Гэта мужны крок, і калі ЗША не наробяць дурноты, то гэта будзе вельмі добра”.
Таксама Лукашэнка выступіў за зьняцьцё бар’ераў у гандлі з Расеяй. Падчас візыту расейскага прэзыдэнта будуць абмеркаваны пытаньні ваенна-стратэгічнага і ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва.
Таксама Лукашэнка заявіў пра гатоўнасьць павялічыць пастаўкі сельгаспрадукцыі ва Ўкраіну. Ён сказаў, што там “загуляліся ў рынак” і нагадаў, што папярэджваў Ельцына і Кучму, каб “ня секлі на кускі зямлю”.
З нагоды прыезду кіраўніка Беларусі ў Кобрыне прынятыя павышаныя меры бясьпекі. Спэцслужбы затрымалі і адвезьлі ў пастарунак на некалькі гадзін актывіста Партыі БНФ Аляксандра Меха.
“Я пайшоў з сынам гуляць па горадзе. Калі мы прыйшлі ў гандлёвыя рады на ўваходзе ў парк імя Суворава да мяне са сьпіны падышоў чалавек у цывільным, схапіў за руку, спрабаваў яе заламаць, сказаў, што я затрыманы. Ён сказаў, што ёсьць ананімнае тэлефанаваньне, што ў мяне зброя. У зьвязку з тым, што горад увесь ачэплены, мы хвілін 30 хадзілі па горадзе, каб ён мяне прывёў у пастарунак. Бо была і служба бясьпекі, міліцыянты, і яны нас не прапускалі. Калі мы блукалі, якраз выйшлі на картэж першай асобы дзяржавы. Потым адышлі ў бок і ён выклікаў спэцмашыну. Калі мы ехалі ў спэцмашыне, яны правялі вобшук. Забралі пашпарт, грошы, рамень і заручальны пярсьцёнак”.
У пастарунку на Аляксандра Меха склалі пратакол затрыманьня. І сказалі, што паступіла тэлефанаваньне, што ў яго нібыта былі наркатычныя сродкі. Міліцыянты зьнялі адбіткі пальцаў і адпусьцілі актывіста.