На сьценах мноства карцін, палітры мясцовых мастакоў, якімі яны карысталіся, калі пісалі карціны.
Стварыў інтэр’ер мастак Алесь Сураў. Кавярня знаходзіцца ў новым прыватным гатэлі “Славія”, што на Маладзёжнай вуліцы. Яна забудаваная пераважна старымі камяніцамі і тут гэтымі днямі здымаў кіно “Беларусьфільм”, праўда, кіно — пра вайну. Наведаў арт-кавярню “Палітра” і выпіў кавы з мастаком Алесем Суравым Сяргей Астраўцоў.
Карэспандэнт: “На сьценах надпісы, цытаты зь вядомых людзей: Пабла Пікаса, Фрыдрых Ніцшэ”.
Сураў: “Ідэяй было данесьці думкі вялікіх аб мастацтве да масаў”.
Карэспандэнт: “А ці зразумеюць масы?”
Сураў: “А няважна, галоўнае закінуць у галовы думкі, каб думалі пра больш сур’ёзнае, а ня толькі пра выпіўку”.
Карэспандэнт: “Гэты надпіс: майце больш спагады да творцаў, прырода абдзяліла іх любоўю да бліжняга. Ніцшэ”.
Сураў: “Такі лёзунг кавярні: калі штосьці незразумела, то майце больш спагады да мастакоў. А гэта якраз адначасова галерэя, на сьценах творы гарадзенскіх мастакоў, якія прадаюцца. На сьценах я разьмясьціў палітры, каб паказаць кухню мастацкую: як хто фарбу размазвае перад тым, як пакласьці на холст”.
Сураў: “Спачатку я хацеў, каб для арт-кавярні назва была вядомая — ”Зялёная ўдава“, такая была некалі ў Парыжы, там пілі абсэнт. Альбо для Горадні адпавядала нешта такое: “Ля брыгітак”, для цэнтру гораду гэта было б вельмі трапна. Я прапаноўваў таксама іншыя назвы — і “Бамонд”, і “Вэрнісаж”, “Арт-лінія”, “Арт-хаўс”. Але гаспадар кавярні спыніўся на “Палітры” як на больш нэўтральнай назьве. Я сказаў, што слоган тады можа быць — “у „Палітру“ на паўлітру”, і напісаў гэта на сьцяне”.