Лідка



Лідзія Данілаўна жыла ў жопе. Жопа была гарацкова ціпа. Маленькая і ціхая. А Данілаўна наадварот — агромная як кантрабас і громкая як сьвістулька. Яна работала ў калгасе даяркай. Дзёргала па вечарах каровам сіські. А па начах мужыкам піські. Праўда, інагда, па п’яні, блытала першае з другім. І тады мужыкі хмура білі яе ў вуха. А быкі задаволена шлёпалі хвастом.

Данілаўна была адзінокая жэншчына. Жыла адна. Ногу мела адну. Руку адну. Адзін нос. І аднаго сабаку Барабаку. Карочэ, завідная нявеста. Але пачэму-та бралі яе ня замуж, а за магазінам. Прычым бязь лішніх слоў і калечэк.

Лідке было ўсяго 20. Але што такое 20 у саўрэменнам сьвеце? А тым болей у жопе гарацкова ціпа? У Лідкі гэта значыла 15 Дзім, 11 Андрух, 8 Антонаў, 3 Пашкі, Салівон, Эдуард, Артур Пятровіч і маленькі Віталька. Восень жыцьця, маць іё за вуха. Лістапад хвароб, кастры былых каханьняў…

Лідка была сіратой. Калі харанілі бацьку, то паўсяла сабралася. Ён быў работнікам рыбхоза. І на чарговай рыбалцы ўтоп ці то ад перапою, ці то гарэлкай захлябнуўся. Бацька як пры жыцьці пастаянна маўчаў, так і па сьмерці — слова ня выцісьнеш. Харашо яго тады памянулі. Пагрусьцілі, саплю пусьцілі… Але вышаў канфуз. Як пачалі вынас цела, аказалася, што труна не пралазіць у дзьверы. Жылі на 4-м паверсе, то й вырашылі з балкона спусьціць. А ўнізе жыў аграном Юзік. Бухаў, як Ленін у Разьліве. Карочэ, стаіць ён на балконе. А тут такая боская інсьпірацыя зьверху. І хоць быў атэістам, але як заарэ: “Госпадзе Ісусе, другое прышэсьце! Канец сьвету пачынаецца! Спасі і сахрані!” І пабёг біць бутлі з самагонам. Бо з самагонам у рай ня пусьцяць. Сухі закон там, бляха. Сухі божы закон.

Больш за ўсё Лідка любіла хадзіць у клуб на дзіскацеку. Праўда, з адной рукой і нагой трошкі нязручна. Але ж глаўнае ў жэншчыне ня гэта. Глаўнае ў жэншчыне яе налічые. Лідзія Данілаўна йшла нарасхват. Відзіма, была ў ёй нейкая ізюмінка. Або які іншы фрукт цілі овашч. Аднойчы празь яе нават пабіліся. Пецька “Моцык” і гандоны з суседняй Гапатоўкі. Канешне ж, Пецька атрымаў поўныя штаны грусьці. А гандоны ўцяклі. Дарма яны так. Мужыкі ўзялі грузавік, прыехалі, акружылі іхні клуб. І адмяцелілі ўсіх. Дзяцей, старых, інвалідаў. Як кажуць, дабро перамагло ў лепшых традыцыях гестапа.

Лідзія Данілаўна ніколі не ўнывала. І калі нехта прэдлагаў падурачыцца — яна заўсёды была дзьвюма рукамі за. Калі ж усё-ткі нападаў на душу сум, яна брала баян. І грала на ім сваімі маладымі зубамі мялодзіі далёкага дзецтва. А сабака Барабака гладзіў яе па галаве і любіў. Прэданна і пяшчотна. Як могуць толькі сабачкі. Ну, і коцікі. Інагда.

Сяргей Прылуцкі


Сяргей Прылуцкі, pistonczyk.livejournal.com
1980 г., Берасьце — паэт, празаік, перакладчык з ангельскай, польскай, украінскай моваў. Аўтар кнігі вершаў “Дзевяностыя forever” (2008). Фіналіст літаратурных конкурсаў імя Н. Арсеньневай (2002), імя У.Караткевіча (2004), да 100-годзьдзя газэты “Наша Ніва” (2006), якія ладзіліся Беларускім ПЭН-цэнтрам. Удзельнік шматлікіх паэтычных фэстываляў і слэм-турніраў.

Сірошка Пістончык (альтэр-эга берасьцейскага паэта Сяргея Прылуцкага (на фота зьлева). Казачнік-хуліган, вандроўнік і фантазёр. Нарадзіўся ў Берасьці. Вучыўся ў школе для недаразьвітых. Працаваў на заводзе. Аўтар дэгенератыўнае прозы. Аматар алькаголю і іншых штучных стымулятараў. Удзельнік шматлікіх фэстываляў і сумніўных кампаній. Вядзе ўласны прымат-дзёньнік.

1. Навошта я пішу блог

Жанр свайго блогу я б вызначыў як “літаратурны хрона-натанік з элемэнтамі здаровага цынізму і вясёлай рамантыкі”. Навошта мне гэтае трывожнае шчасьце? Каб твары чытачоў блішчэлі не ад тлушчу, а ад радасьці і прагі жыцьця, якім бы галімым яно ні было.

2. Што я больш за ўсё люблю ў блогах

Блогасфэра — такая сабе сталоўка, заснаваная на прынцыпе самаабслугоўваньня. Мне гэта даспадобы. Ты сам абіраеш сабе стравы, напоі і дэсэрты. Прычым асартымэнт вялізарны. На любы густ.

3. Што я больш за ўсё не люблю ў блогах

Патас і рэкляму.

4. Пяць блогаў, якія я раю наведаць

faina-kaplan — адзін з найвесялейшых блогаў. Асноўная тэматыка — амэрыканскія будні вачыма ўкраінскай цёткі.

oldo — прыўкрасны блог (таксама не без іроніі) прыўкраснага ўкраінскага фатографа

olehkots — блог Алега Коцарава, аднаго зь лепшых маладых украінскіх паэтаў

barbituric-ali — блог Марысі Нікіцюк, усё пра тэатар — сьвежа і цікава, вельмі раю аматарам сучаснага тэатру

pan-tadeush — паэт Усевалад Сьцебурака ўласнай пэрсонай