Літоўскі МЗС афіцыйна пацьвердзіў, што 16 верасьня, на запрашэньне літоўскага боку, Вільню з рабочым візытам наведае кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка. Плянуецца яго сустрэча з прэзыдэнтам Літвы Даляй Грыбаўскайтэ і ўдзел у адкрыцьці літоўска-беларускага эканамічнага форуму. Апошнім разам беларускі кіраўнік меў афіцыйную сустрэчу з прэзыдэнтам Літвы Валдасам Адамкусам — на беларуска-літоўскай мяжы ў пункце пропуску Каменны лог — Меднікі (Мэдынінкай ) у лістападзе 1998 года. Чаму цяпер яго зьбіраюцца прымаць у Вільні? Пра гэта Алесь Дашчынскі гутарыць з палітолягам Алесем Лагвінцом.
Дашчынскі: “Паводле афіцыйных паведамленьняў, Лукашэнка едзе дзеля таго, каб узяць удзел у адкрыцьці літоўска-беларускага эканамічнага форуму. На ваш погляд, ці толькі эканамічныя мэты мае гэты візыт альбо і палітычныя?”
Лагвінец: “Відавочна, што палітычныя мэты тут ёсьць, паколькі будзе сустрэча з прэзыдэнтам Літвы. А гэта самы высокі палітычны ўзровень, які можа быць. І гэта, калі казаць пра наш рэгіён і яго заходнюю частку, то гэта першая ад шматлікіх гадоў такая сустрэча.
Гэта штосьці новае і відавочна, што ёсьць перасьцярогі, але ёсьць пэўная гульня і ўвесь часу з боку Эўрапейскага зьвязу, я ня думаю, каб такая сустрэча адбылася без узгадненьня з Брусэлем, па ранейшаму працягваецца рука беларускім уладам. Хаця ўсё больш і больш паўстаюць сумневы наконт гатоўнасьці афіцыйнага Менску рэальна гуляць па агульнапрызнаных эўрапейскіх правілах”.
Дашчынскі: “Раней выказвалася меркаваньне, што Літва выконвае такую ролю адваката Беларусі ў Эўразьвязе. Але ці будзе яна выконваць ролю адваката Лукашэнкі?”
Лагвінец: “Ну, гэта пытаньне, відаць, да Літвы. Я думаю, што тут у кожнага з бакоў ёсьць свае пляны на гэты конт. Ня думаю, каб дэмакратычна абраныя кіраўнікі суседняй дзяржавы імкнуліся быць адвакатам аўтарытарнага лідэра іншай дзяржавы.
Трэба таксама глядзець на сытуацыю літоўскімі вачыма. Аўтарытарная, непрадказальная Беларусь — гэта пагроза літоўскай нацыянальнай бясьпецы. І тут паўстае пытаньне і з будаўніцтвам АЭС, іншымі рэчамі. Ёсьць энэргетычная бясьпека, якая вельмі важная ў шырэйшым кантэксьце. І з гэтага гледзішча, я думаю, літоўцы паспрабуюць размаўляць таксама з тым чалавекам, які прымае рашэньні ў Беларусі”.
Дашчынскі: “Спрэчкі вакол гэтага візыту больш у Літве разгараюцца. Згадаем, што апазыцыя ў Беларусі катэгарычна выступіла супраць паездкі Аляксандра Лукашэнкі на саміт у Прагу, і гэты візыт не адбыўся. Аднак цяпер на адмене візыту настойвалі толькі родныя зьніклых палітыкаў, бо якраз 16 верасьня гадавіна зьнікненьняў.
Лагвінец: “Я думаю, ёсьць разуменьне новай палітыкі ЭЗ. Відавочна, ёсьць пэўная рэакцыя беларускай грамадзянскай супольнасьці. Але зноў жа размова, хутчэй за ўсё, ідзе пра тое, каб скарыстаць гэты шанец адкрытасьці і дыялёгу дзеля таго, каб у Беларусі пачаліся хоць якіясьці зьмены.
Гэта пытаньне да Лукашэнкі:ехаць ці не ехаць. У дадзеным выпадку, калі глядзець на рэчы з боку дэмсілаў, то трэба думаць, якім чынам выкарыстаць гэтую сытуацыю, што можна атрымаць ад Літвы наўзамен таго, што яны вымушаныя размаўляць з гэтым чалавекам, якога ўсе лічаць аўтарытарным і дыктатарскім. Трэба думаць пра большыя кантакты зь беларускай грамадзянскай супольнасьцю, пра канкрэтныя праекты падтрымкі незалежнага грамадзтва ў Беларусі”.