Бальшыня буйных прадпрыемстваў Менску дагэтуль працуюць паводле летняга графіку. То бок — са скарочаным працоўным тыднем і частковай занятасьцю работнікаў.
Між тым яшчэ на пачатку лета, уводзячы вымушаныя захады дзеля эканоміі, кіраўнікі заводаў і фабрыкаў абяцалі, што ўвосень усё вернецца ў звыклы рэжым.
На штотыднёвай апэратыўнай нарадзе ў Менгарвыканкаме адказныя за эканамічную галіну чыноўнікі агучылі такія зьвесткі: складзкія запасы на стратэгічных прадпрыемствах за першы восеньскі тыдзень зьнізіліся амаль на 90 мільярдаў рублёў. Аднак самі ж прызнаюць: запасы скарачаюцца надзвычай марудна. МАЗ разгрузіў склад толькі на 20 аўтамабіляў і 30 аўтобусаў. У той жа час павялічыліся аб’ёмы затаваранасьці на МТЗ, падшыпнікавым заводзе, заводзе колавых цягачоў, “Амкадоры”, “Камунарцы”, “Мотавела”. Адносна апошняга нават прагучала інфармацыя, што больш за тысячу чалавек выпраўленыя ў адпачынкі без аплаты. Кіраўнік “Мотавела” Казімір Мароз тлумачыць, што пэўнасьці з працоўным тыднем сапраўды няма, але людзей завод ня кідае:
“Хто гэта сказаў, што ў неаплатным адпачынку? Нават калі на і прастоях, 2/3 усё адно атрымліваюць. Праблемы былі, калі мы разьбіраліся з аплатай за энэрганосьбіты. Унутраныя прастоі былі, але, дапусьцім, бухгальтэрыя працавала над закрыцьцём месяца, падвядзеньнем вынікаў. Гэтыя службы працавалі. Людзі, у якіх была праца, таксама былі задзейнічаныя. А ў каго не было працы і дзе ў нас былі абмежаваньні, дык тыя тэрыторыю падмяталі, і там аплата па сярэднім заробку, а ніякі не адпачынак. Проста хтосьці падае няправільную інфармацыю. Пакуль мы яшчэ нікога за свой кошт не адпраўлялі. Хоць і няма грошай, але 2/3 стараемся аплаціць. Ці хоць бы прастоі — тыя дні, калі людзі вымушана не працуюць. То бок, як паводле Працоўнага кодэксу трэба, так і аплачваем”.
Як і ў летнія месяцы, паводле скарочанага графіку працуюць практычна ўсе прадпрыемствы машынабудаваньня. Тры-чатыры дні на тыдзень занятыя супрацоўнікі маторнага і падшыпнікавага заводаў, МАЗу, МТЗ, “Амкадору”.
Вядучы тэхнічны спэцыяліст Менскага падшыпнікавага заводу Андрэй Гардзейка кажа, што і з надыходам восені няма падставаў казаць пра асаблівыя посьпехі. Ня ўдаецца наноў заваяваць традыцыйны рынак збыту — расейскі:
“Як такога, зачыненага рынку Расеі няма, тым больш што ў нас нядрэнна працуе тавараправодная сетка. Тут пытаньне ў фінансавым крызісе, вельмі адбіваецца адсутнасьць на прадпрыемствах абаротных сродкаў. Некаторыя ўжо вярнуліся да схемы ўзаемаразьлікаў, да бартэрных схемаў. Адны прадпрыемствы ў Расеі працуюць поўны працоўны тыдзень, іншыя, як і мы, таксама перайшлі на трохдзёнку. Справа ў тым, што аб’ём патрэбаў на многіх прадпрыемствах застаўся, як і раней. Але стала меней сродкаў для таго, каб набыць гэты прадукт. Ну і, натуральна, складаюць канкурэнцыю тыя ж кітайскія, расейскія вытворцы. Але, яшчэ раз паўтару, у нас адносна нядрэнна працуе новая тавараправодная сетка, сфармаваная ў 2005 годзе. Вось ужо 3,5 года адным дыстрыбутарам мы працягваем сэртыфікаты, у іншых, з улікам таго, як яны працуюць і трымаюць справаздачу, іх забіраем”.
Ня надта паляпшаецца сытуацыя і ў рэгіёнах. Паводле загаду дырэктара бярозаўскага шклозаводу “Нёман”, на прадпрыемстве яшчэ на месяц працягнуты скарочаны працоўны рэжым — людзі працуюць чатыры гадзіны ў дзень. Афіцыйнай прычынай — немагчымасьць своечасовага рамонту абсталяваньня. Працаўнікі лічаць, што дырэктар, згодна з заканадаўствам, павінен быў пра захаваньне неспрыяльных умоваў папярэдзіць за месяц. У сувязі з гэтым працоўныя “Нёмана” рыхтуюць скаргу ў Дэпартамэнт інспэкцыі працы галіновага міністэрства.
больш за тысячу чалавек выпраўленыя ў адпачынкі без аплаты ...
заробкі атрымліваюць.. хтосьці падае няправільную інфармацыю ...
“Хто гэта сказаў, што ў неаплатным адпачынку? Нават калі на і прастоях, 2/3 усё адно атрымліваюць. Праблемы былі, калі мы разьбіраліся з аплатай за энэрганосьбіты. Унутраныя прастоі былі, але, дапусьцім, бухгальтэрыя працавала над закрыцьцём месяца, падвядзеньнем вынікаў. Гэтыя службы працавалі. Людзі, у якіх была праца, таксама былі задзейнічаныя. А ў каго не было працы і дзе ў нас былі абмежаваньні, дык тыя тэрыторыю падмяталі, і там аплата па сярэднім заробку, а ніякі не адпачынак. Проста хтосьці падае няправільную інфармацыю. Пакуль мы яшчэ нікога за свой кошт не адпраўлялі. Хоць і няма грошай, але 2/3 стараемся аплаціць. Ці хоць бы прастоі — тыя дні, калі людзі вымушана не працуюць. То бок, як паводле Працоўнага кодэксу трэба, так і аплачваем”.
Як і ў летнія месяцы, паводле скарочанага графіку працуюць практычна ўсе прадпрыемствы машынабудаваньня. Тры-чатыры дні на тыдзень занятыя супрацоўнікі маторнага і падшыпнікавага заводаў, МАЗу, МТЗ, “Амкадору”.
Вядучы тэхнічны спэцыяліст Менскага падшыпнікавага заводу Андрэй Гардзейка кажа, што і з надыходам восені няма падставаў казаць пра асаблівыя посьпехі. Ня ўдаецца наноў заваяваць традыцыйны рынак збыту — расейскі:
складаюць канкурэнцыю тыя ж кітайскія, расейскія вытворцы ...