У рэкляме па тэлебачаньні апэратары мабільнай сувязі заклікаюць даслаць на пэўны нумар смс, каб атрымаць камплект варыянтаў арыгінальных прызнаньняў у каханьні. Адмысловыя сайты прапануюць надзвычайныя сцэнары запэўніваньня ў сваіх пачуцьцях другой паловы. Дык як жа ў выніку прызнаюцца ў каханьні сучасныя беларусы? Ці варта імкнуцца да арыгінальнасьці і ці удаецца стаць арыгіналам для каханай ці каханага?
Надпісы пад вокнамі кшталту “Таня, я цябе кахаю!” альбо “З днём народзінаў, каханая!” — сёньня неад’емная частка аблічча Менску. Але надпіс, сьведкам якога стала мая суразмоўца Ксюша, выглядае выключэньнем:
“Проста, як заўсёды, белай фарбай каля пад’езду было напісана: „Я кахаю цябе, казёл!“ Хто, каму, чаму і навошта — незразумела. Але ад траўня гэты надпіс так і застаўся. Як той казаў, калі жанчына кажа, што вас ненавідзіць, значыцца, яна вас кахае, але вы — казёл. Аўтарства невядомае, недзе ў інтэрнэце знайшла”.
Яна піша яму, ці што часьцей можна пабачыць на тратуары, — ён піша ёй, з гледжаньня жыльлёва-камунальных службаў розьніцы ня мае. Паводле абавязкаў, супрацоўнікі ЖЭСАЎ павінны гэткія надпісы зьнішчаць. Незалежна ад таго, абражаюць яны некага ці узносяць:
“Санстанцыя забараняе такога кшталту надпісы. І таму іх прыходзіцца прыбіраць. Каханьне — гэта добра, але… прыбіраюць. Дзе замалёўваюць, дзе прыбіраюць з дапамогай растваральнікаў — залежна ад таго, чым зроблены надпіс. Крэйдай — гэта дробязі, але пішуць чым заўгодна і дзе заўгодна. Калі б санстанцыя не рабіла нам заўваг, мы б закрылі на гэта вочы — кахайце на здароўе, абы матных словаў у гэтых надпісах не было…”
На погляд супрацоўніцы ЖЭС, гэткія прызнаньні — даніна моладзевай субкультуры, але ні фантазіі, ні асаблівай рамантыкі ў процьме прачытанага і змытага, саскобленага, замалёванага жанчына не заўважыла:
“Яны ня толькі бываюць на вуліцах, яны бываюць у ліфтах, я заўважаю ва уласным пад’езьдзе. Фантазіі асаблівай няма. І я лічу — мяркую, не адна я так думаю — што калі чалавек сапраўды кахае, то знойдзе нейкі больш цывілізаваны спосаб пра гэта паведаміць, апроч надпісу на асфальце ці дзьвярах ліфту. Бо гэты надпіс ні пра што, па сутнасьці, ня сьведчыць”.
Фантазіяй таксама не адрозьніваюцца і прызнаньні ў каханьні, якія папярэднічаюць замове песьні, згадвае досьвед працы ды-джэем радыё Бі-Эй музыкант Аляксандар Памідораў. “Бусік, я цябе люблю, пастаўце вось такую песьню” — даволі распаўсюджаная фармулёўка“. А з уласнага досьведу шоўмэн распавядае пра выпадак на беларускім тэлебачаньні.
“Нейкае ток-шоў было, кшталту „мой муж — бабнік“. І мы з Ільлём Прохаравым былі запрошаныя ў якасьці экспэртаў па тэме „бабнікі“. Пачалі з таго, што трэба ад пачатку разабрацца, што ёсьць паняцьцем „бабнік“ і як варта гэта паняцьце разумець. І сталі даводзіць: бабнік — гэта зусім ня той, хто карыстаецца жанчынамі ці іх даверам, а — чалавек, які проста вельмі любіць і шануе жанчын. І заўсёды гатовы падарыць ёй кавалачак …ну… добрага настрою”.
На ток-шоў былі таксама сьпявачка Ірына Дарафеева, веласпартоўка Натальля Цылінская, скептычна настроеная псыхоляг і дзяўчына, якая пачувала сябе ахвярай бабнікаў. Але калі запрошаныя экспэрты пачалі засыпаць камплімэнтамі усіх прысутных і прызнавацца ў каханьні да жанчыны, як да бездакорнага боскага стварэньня, праграма згубіла заяўлены вэктар:
“І Дарафеева кажа: ну, калі так разумець, дык я згодна, каб мой мужчына быў бабнікам…Такім чынам, пераконвалі ў тым, што бабнікі — гэта такія мужчыны, якія заўсёды гатовыя жанчынам прызнавацца ў любві, каханьні, і гэта ёсьць іх сутнасьць, і гэта — цалкам шчыра”…
Псыхоляг Жана Міцкевіч лічыць: штучная арыгінальнасьць прызнаньняў у каханьні — гэта нейкі павеў іншых замежных культур, для беларусаў неўласьцівы:
“Сёньня ёсьць мода. Таму што па тэлебачаньні вельмі многа гавораць пра тое, як арыгінальна прызнацца ў каханьні. Нехта ўздымаецца ў неба на аэрапляне і адтуль крычыць пра гэта, нехта піша на асфальце, нехта становіцца на калені ў рэстарацыі і гукае пра гэта… Але, я лічу, прызнаньне ў каханьні — рэч інтымная і яно не патрабуе гэтага грукату, які робяць сёньня тэлебачаньне і радыё. І трэба менавіта гэтаму й вучыць, што каханьне — гэта інтымная рэч. А ў нас сёньня яно мае дэманстратыўны характар”.
У дзяцінстве бацькі нам казалі: лепшы падарунак — зроблены тваімі уласнымі рукамі, згадвае вэтэрынар Юлія Сакалова. І пагаджаецца з колішнім меркаваньнем, распавядаючы уласны выпадак з жыцьця. Маўляў, такое ніколі не забудзецца:
“Гадоў сем таму адзін хлопец зрабіў мне такі падарунак на Дзень народзінаў — і адначасова гэта было прызнаньне ў каханьні. Гэта была песьня, якую ён выканаў разам са сваім музычным гуртом. Мне яе даслалі па электроннай пошце — дагэтуль памятаю, што вельмі доўга яе пампавала. Сэнс песьні быў такі, што ты, маўляў, можа быць, для некага і не ёсьць эталёнам, але для мяне ты — ідэал усяго, і усё маё жыцьцё. Натуральна, такое запомніш на усё жыцьцё, было вельмі прыемна, і гэта сапраўды — вельмі кранальнае прызнаньне ў каханьні”.
Надпісы пад вокнамі кшталту “Таня, я цябе кахаю!” альбо “З днём народзінаў, каханая!” — сёньня неад’емная частка аблічча Менску. Але надпіс, сьведкам якога стала мая суразмоўца Ксюша, выглядае выключэньнем:
“Проста, як заўсёды, белай фарбай каля пад’езду было напісана: „Я кахаю цябе, казёл!“ Хто, каму, чаму і навошта — незразумела. Але ад траўня гэты надпіс так і застаўся. Як той казаў, калі жанчына кажа, што вас ненавідзіць, значыцца, яна вас кахае, але вы — казёл. Аўтарства невядомае, недзе ў інтэрнэце знайшла”.
Яна піша яму, ці што часьцей можна пабачыць на тратуары, — ён піша ёй, з гледжаньня жыльлёва-камунальных службаў розьніцы ня мае. Паводле абавязкаў, супрацоўнікі ЖЭСАЎ павінны гэткія надпісы зьнішчаць. Незалежна ад таго, абражаюць яны некага ці узносяць:
“Санстанцыя забараняе такога кшталту надпісы. І таму іх прыходзіцца прыбіраць. Каханьне — гэта добра, але… прыбіраюць. Дзе замалёўваюць, дзе прыбіраюць з дапамогай растваральнікаў — залежна ад таго, чым зроблены надпіс. Крэйдай — гэта дробязі, але пішуць чым заўгодна і дзе заўгодна. Калі б санстанцыя не рабіла нам заўваг, мы б закрылі на гэта вочы — кахайце на здароўе, абы матных словаў у гэтых надпісах не было…”
На погляд супрацоўніцы ЖЭС, гэткія прызнаньні — даніна моладзевай субкультуры, але ні фантазіі, ні асаблівай рамантыкі ў процьме прачытанага і змытага, саскобленага, замалёванага жанчына не заўважыла:
Калі чалавек сапраўды кахае, то знойдзе нейкі больш цывілізаваны спосаб пра гэта паведаміць, апроч надпісу на асфальце ці дзьвярах ліфту.
Фантазіяй таксама не адрозьніваюцца і прызнаньні ў каханьні, якія папярэднічаюць замове песьні, згадвае досьвед працы ды-джэем радыё Бі-Эй музыкант Аляксандар Памідораў. “Бусік, я цябе люблю, пастаўце вось такую песьню” — даволі распаўсюджаная фармулёўка“. А з уласнага досьведу шоўмэн распавядае пра выпадак на беларускім тэлебачаньні.
“Нейкае ток-шоў было, кшталту „мой муж — бабнік“. І мы з Ільлём Прохаравым былі запрошаныя ў якасьці экспэртаў па тэме „бабнікі“. Пачалі з таго, што трэба ад пачатку разабрацца, што ёсьць паняцьцем „бабнік“ і як варта гэта паняцьце разумець. І сталі даводзіць: бабнік — гэта зусім ня той, хто карыстаецца жанчынамі ці іх даверам, а — чалавек, які проста вельмі любіць і шануе жанчын. І заўсёды гатовы падарыць ёй кавалачак …ну… добрага настрою”.
На ток-шоў былі таксама сьпявачка Ірына Дарафеева, веласпартоўка Натальля Цылінская, скептычна настроеная псыхоляг і дзяўчына, якая пачувала сябе ахвярай бабнікаў. Але калі запрошаныя экспэрты пачалі засыпаць камплімэнтамі усіх прысутных і прызнавацца ў каханьні да жанчыны, як да бездакорнага боскага стварэньня, праграма згубіла заяўлены вэктар:
“І Дарафеева кажа: ну, калі так разумець, дык я згодна, каб мой мужчына быў бабнікам…Такім чынам, пераконвалі ў тым, што бабнікі — гэта такія мужчыны, якія заўсёды гатовыя жанчынам прызнавацца ў любві, каханьні, і гэта ёсьць іх сутнасьць, і гэта — цалкам шчыра”…
Псыхоляг Жана Міцкевіч лічыць: штучная арыгінальнасьць прызнаньняў у каханьні — гэта нейкі павеў іншых замежных культур, для беларусаў неўласьцівы:
“Сёньня ёсьць мода. Таму што па тэлебачаньні вельмі многа гавораць пра тое, як арыгінальна прызнацца ў каханьні. Нехта ўздымаецца ў неба на аэрапляне і адтуль крычыць пра гэта, нехта піша на асфальце, нехта становіцца на калені ў рэстарацыі і гукае пра гэта…
Каханьне — гэта інтымная рэч. А ў нас сёньня яно мае дэманстратыўны характар.