Сойм Партыі БНФ без Баршчэўскага і Садоўскага

Новаабраны склад сойму Партыі БНФ у параўнаньні з папярэднім зьменшаны на адну асобу. Цяпер у Сойм уваходзяць 52 чалавекі. У выніку самаадводу ў склад кіроўнага органа партыі не ўвайшлі такія вядомыя палітыкі, як Лявон Баршчэўскі, Пятро Садоўскі, Валянцін Голубеў і многія іншыя. Што думаюць пра новаствораны сойм Партыі БНФ ягоныя чальцы, а таксама іншыя палітыкі.
Сябра партыі БНФ Валянціна Сьвяцкая ўзначальвае жаночую камісію партыі. Яна кажа, што пра новы склад сойму шмат выказвацца ня мае жаданьня:

Валянціна Сьвяцкая
“Па-першае, сышлі дэпутаты Вярхоўнага Савету 12-скліканьня, якія шмат чаго зрабілі для будучай гісторыі незалежнай Беларусі пасьля 90-х гадоў. Гэта ў першую чаргу спадар Голубеў, спадар Садоўскі, спадар Баршчэўскі. Алесь Мех зрабіў самаадвод, і я тут цалкам згодная са спадарыняй Лаўроўскай, якая таксама зьняла сваю кандыдатуру, што адбыўся такі рэйдэрскі захоп. Мне вельмі непрыемна і цяжка пра гэта казаць, але адбылося тое, што адбылося. Я б не хацела далей разьвіваць гэтую тэму, але калі з сойму сыходзяць такія людзі, то гэта ня ёсьць добра”.

Былы сябра сойму, які гэтым разам узяў самаадвод, Пятро Садоўскі пра новую кіроўную структуру партыі выказваецца крытычна:

Пятро Садоўскі
“На жаль, вырасла пакаленьне рэвалюцыянэраў “Джынс” і адбылася такая “культурная рэвалюцыя”. Можна часткова прызнаваць крытыку, што называецца, маладой каманды. Але старая ж каманда, перш чым прыйсьці ў фронт, нешта рабіла. А гэтыя людзі — яны проста ня ведаюць жыцьця, яны проста гуляюць у нейкую рэвалюцыю, а жыцьця яны ня ведаюць. Мы павінны гаварыць пра праблемы, пра пытаньні падаткаў, банкаўскай сыстэмы — пра тое, пра што спрачаецца Эўропа. Я зараз он-лайн чытаю нямецкую прэсу, у іх 27-га выбары ў Бундэстаг, дык яны спрачаюцца аб праблемах, а ў нас — ні слова. Ну, я гляджу на гэта ўсё — нічога страшнага не адбылося, але я ніколі ў непрыстойную кампанію не ўступаю. У партыі я застануся, але ў такім сойме — як я там буду?”

Сябра папярэдняга і цяперашняга складу сойму Віктар Івашкевіч, які вылучаўся кандыдатам на старшыню партыі, пра новы склад кіроўнай структуры выказваецца гэтак:

Віктар Івашкевіч
“Усё залежыць ад новаабранага кіраўніка, чым ён будзе займацца, якую працу праводзіць. Адпаведна будуць абірацца людзі, які будуць гэтую працу рабіць, у прынцыпе, незалежна ад складу сойму. Але я ня ведаю, чым на сёньня зьбіраецца займацца старшыня сойму, якую працу праводзіць, бо з праграмы я гэтага не зразумеў. У маёй праграме было ўсё зразумела і крок за крокам апісаная работа. Мне ніякіх прапаноў на гэтую хвіліну не паступала”.

Сябра партыі БНФ Вацлаў Арэшка таксама пераабраны ў новы склад сойму партыі, але кажа, што гэтым фактам ня вельмі задаволены:

Вацлаў Арэшка
“Вялікая перамога ў стане Лукашэнкі. Думаю, што бліжэйшым часам БНФ будзе яшчэ больш маргіналізаваны на палітычнай сцэне. І пры такім складзе кіраўніцтва наўрад ці партыя захавае свой уплыў, які мела як нацыянальна-дэмакратычны цэнтар. У гэтым я ня маю сумневу, бо гэтае кіраўніцтва прыйшло не для таго, каб нешта зьмяніць у краіне, а каб зьмяніць нешта ў сваім уласным жыцьці. Я магу сказаць, што з гэтым кіраўніцтвам я ня буду супрацоўнічаць, і калі буду працаваць у партыі, то перадусім для таго, каб партыя ня страціла свайго аўтарытэту і каб зьмяніць кіраўніцтва”.

Новы склад сойму партыі БНФ і яе кіраўніцтва камэнтуе палітоляг Аляксандар Класкоўскі:

Аляксандар Класкоўскі
“Да стырна прыйшла відавочна маладзейшая каманда. Але ня варта падыходзіць спрошчана, што калі маладзейшыя, дык — адпаведна больш энэргічныя, рашучыя і г.д. У партыі былі крызісныя зьявы, і разьвязка гэтай калізіі павінна была адбыцца. Аднак гэта пакуль зьвялося да міжусобнай барацьбы. Пра нейкія канцэптуальныя рэчы — як выйсьці з таго тупіку, у які загнаная зараз апазыцыя — вось пра гэта гаварылася мала. І зараз для новай каманды будзе важным вызначыцца, як рухацца далей, пад якімі лёзунгамі, зь якімі хаўрусьнікамі. І ўвогуле — як рэалізоўваць тыя прыгожыя мэты, пра якія гаварылася”.


Сойм Партыі БНФ і Грамадзкага аб’яднаньня БНФ “Адраджэньне”
сёлетні склад

1. Антусевіч Сяргей
2. Арэшка Вацлаў
3. Арлоў Уладзімер
4. Бабіцкі Зьміцер
5. Бакіевіч Рыгор
6. Барадулін Рыгор
7. Батуеў Павал
8. Берніковіч Яраслаў
9. Вырвіч Барыс
10. Вячорка Вінцук
11. Гаўрусік Зьміцер
12. Губарэвіч Максім
13. Губарэвіч Юрась
14. Дрыгайла Зьміцер
15. Жэляпаў Хрыстафор
16. Жучкоў Аляксандр
17. Івашкевіч Віктар
18. Кавалец Аляксей
19. Кастусёў Рыгор
20. Каліта Алесь
21. Канапацкі Вадзім
22. Красоўская Натальля
23. Лабковіч Уладзімер
24. Лялькоў Ігар
25. Лацінскі Сяржук
26. Макаранка Віталь
27. Мальчык Сяргей
28. Марачкін Аляксей
29. Маркоўская Кацярына
30. Меляшкевіч Юрась
31. Мудрачэнка Сяргей
32. Панамароў Сяргей
33. Пуціцкі Валер
34. Салаўёў Зьміцер
35. Салаш Сяргей
36. Саранчукоў Вадзім
37. Саротнік Андрэй
38. Семянюк Сяржук
39. Смолікаў Кастусь
40. Сом Лера
41. Судак Аляксей
42. Трацяк Зьміцер
43. Хадыка Юры
44. Церашкоў Андрэй
45. Чавусаў Юры
46. Чарняеў Аляксей
47. Шутаў Алесь
48. Шыманскі Зьміцер
49. Шэга Іван
50. Янукевіч Аляксей
51. Герасімовіч Казімір
52. Кунцэвіч Уладзімер

Сойм Партыі БНФ і Грамадзкага аб’яднаньня БНФ “Адраджэньне”
мінулага складу

1. Антусевіч Сяргей
2. Арлорў Уладзімер
3. Арэшка Вацлаў
4. Барадулін Рыгор
5. Баршчэўскі Лявон
6. Бяляцкі Алесь
7. Вінаградаў Зьміцер
8. Вячорка Вінцук
9. Вячорка Франак
10. Голубеў Валянцін
11. Губарэвіч Юрась
12. Дзергачоў Алесь
13. Дрыгайла Зьміцер
14. Івашкевіч Віктар
15. Каліта Алесь
16. Канапацкі Вадзім
17. Капуцкі Алесь
18. Карэтнікаў Юры
19. Кастусёў Рыгор
20. Кішкурна Уладзімер
21. Красоўская Натальля
22. Лабковіч Уладзімер
23. Лаўроўская Ірына
24. Лапіцкі Аляксей
25. Макаранка Віталь
26. Мальчык Сяргей
27. Марачкін Аляксей
28. Мезяк Віктар
29. Меляшкевіч Юры
30. Мікульская Дзіяна
31. Міхалевіч Аляксей
32. Міхноў Сяргей
33. Мудрачэнка Сяргей
34. Пуціцкі Валер
35. Раманішка Віктар
36. Садоўскі Пётра
37. Салаўёў Зьміцер
38. Салаш Сяргей
39. Саранчукоў Вадзім
40. Саротнік Андрэй
41. Сьвяцкая Валянціна
42. Смолікаў Кастусь
43. Сом Лера
44. Суднік Станіслаў
45. Судак Аляксей
46. Сямдзянава Галіна
47. Трыгубовіч Валянціна
48. Хадыка Юры
49. Ходзька Ігар
50. Чавусаў Юры
51. Шутаў Алесь
52. Шэга Іван
53. Янукевіч Аляксей