Пад Воршай супрацоўнікі міліцыі затрымалі ўдзельнікаў фэсту "Аршанская бітва 2009" Паліну Сьцепаненку, Віктара Трацякова, Ларысу Шчыракову і Алеся Кажамяка.
Міліцыяты патлумачылі, што прычынай затрыманьня была адсутнасьць флікераў ці пашпарту. Яны абяцаюць завесьці затрыманых у Аршанскі РАУС.
Непадалёк ад Воршы сёньня адбываецца штогадовы бардаўскі фэст "Аршанская бітва 2008". Фэстываль традыцыйна праходзіць на Крапівенскім полі, гістарычным месцы Аршанскай бітвы, якая адбылася ў 1514 годзе і скончылася перамогай войска Вялікага Княства Літоўскага над расейскім. Міліцыя, заявіла, што на месцы правядзеньня фэсту знойдзеная міна і людзей туды не пускаюць. Арганізатары паведамілі, што ўсё роўна правядуць канцэрт непадалёк, на беразе рэчкі Крапівенкі побач зь вёскай Крапіўна.