Рэзкае пагаршэньне каньюнктуры рынка, спад дзелавой актыўнасьці, падзеньне зьнешняга платаздольнага попыту на беларускую экспартную прадукцыю, зьніжэньне сярэдніх коштаў на тавары і паслугі – вось асноўныя прычыны, якія, на думку ўрадоўцаў, перашкаджаюць беларускай эканоміцы эфэктыўна разьвівацца на сучасным этапе. Міністэрства эканомікі Беларусі падсумавала вынікі сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця краіны ў студзені-ліпені 2009 году.
На тле зьніжэньня імпарту тавараў у Беларусь на 33% цягам паўгода, тэмпы экспартных паставак зьмяніліся яшчэ больш істотна -- на 47%. У выніку апераджальнага падзеньня экспарту над імпартам адмоўнае сальда зьнешняга гандлю наблізілася да адзнакі ў 4 мільярды даляраў. Нэгатыўны рост у параўнаньні з першым паўгодзьдзем 2008-га – на 1 мільярд 700 мільёнаў даляраў. Гаворыць намесьніца міністра эканомікі Тацяна Старчанка:
“Рэагуючы на сытуацыю на зьнешніх рынках, айчынная прамысловасьць зьнізіла аб’ёмы вытворчасьці на 3,9%. Зьніжэньне закранула бальшыню падгалінаў прамысловасьці. Канечне, ключавой праблемай на сёньня застаецца зьніжэньне запасаў гатовай прадукцыі на складах. І тут у нас ужо ёсьць пазытыўныя зьмены: за ліпень удзельная вага запасаў зьнізілася на 6,3% у адносінах да чэрвеня, склаўшы 88,3% да сярэднемесячнага аб’ёму вытворчасьці. Палова запасаў у цэлым па прамысловасьці прыходзіцца на машынабудаўнічую прадукцыю. У асноўным гэта аўтамабілі”.
Індэкс аб’ёму экспарту тавараў і паслугаў у студзені-чэрвені да ўзроўню аналягічнага пэрыяду летась склаў 54%. Зьніжэньне экспарту вырабленых у Беларусі тавараў, паводле афіцыйнага тлумачэньня, выкліканае скарачэньнем фізычных аб’ёмаў паставак на 22% і падзеньнем экспартных коштаў на 32%. Што, на меркаваньне чыноўнікаў ведамства, абумоўлена нездавальняючай каньюнктурай на зьнешні рынках.
Некаторыя прагнозныя паказьнікі з боку дзяржаўных ведамстваў істотна розьняцца ад тых, да якіх апэлююць міжнародныя экспэрты. Калі аналітыкі Міжнароднага валютнага фонду прадракаюць скарачэньне ВУП Беларусі на 3%, то Мінэканомікі кажа пра рост у межах 1-2%. Ва ўмовах крызісу МВФ рэкамэндуе ўвогуле адмовіцца ад практыкі прагназаваньня ня толькі ў макраэканоміцы, але і датычна асобных прадпрыемстваў.
На прадпрыемствах Беларусі завяршаецца час масавых адпачынкаў. Ці гатовая вытворчасьць да пераходу на дакрызісныя тэмпы працы?
Гомельскі завод ліцьця і нармаляў вытворчага аб’яднанья “Гомсельмаш” -- адно з буйнейшых прадпрыемстваў Беларусі. Спэцыялізуецца на вытворчасьці збожжавых, кукурузных і травяных жняярак, глебаапрацоўчай тэхнікі. Агульная колькасьць працуючых – 4,5 тысячы. У апошні дзень тыдня завод не працаваў. Адзін з рабочых гаворыць, што цягам жніўня з-за прастояў па пятніцах згубіў 240 тысяч рублёў:
“Сказаў начальнік цэха чатыры дні працаваць. Пятніца – выходны. Завод “Кармаш” гэтаксама працуе. Гендырэктар Жмайлік так вырашыў, ці хто яшчэ, ня ведаю. Можа, нават Саўмін. Афіцыйна кажуць – дзеля эканоміі электраэнэргіі. Папярэдзілі, што так будзе да лістапада. Мне цяпер 60 тысяч рублёў за дзень плацяць. Цягам месяцу – мінус чатыры дні. Лічыце, я губляю 240 тысяч і гэтыя грошы мне ніхто не верне, бо ў пятніцу нават не пушчаюць нават на тэрыторыю завода. ”.
У адміністрацыі завода кажуць, што пасьля жніва попыт на сельгастэхніку ўпаў і цяпер нявыгадна актыўна працаваць на склад.
***
На Гомельскім вагонарамонтным заводзе працоўны тыдзень не скарачалі. Пайшлі па іншаму шляху – зьменшылі даплаты за стаж працы. Такім чынам эканомяць у крызіс фонд зарплаты. Гаворыць адзін са старэйшых рабочых:
“За стаж, за выслугу зьнялі даплату на 50%. Праз гэта прыкладна 150-200 тысяч рублёў згубіў свайго заробку за месяц. Размовы ідуць, што хутка ўсё вернуць назад. Прадукцыя пойдзе, вагоны пойдуць – і ўсё будзе нармальна. Вагоны будзе Ўкраіна даваць, а мы іх будзем рамантаваць”, – патлумачыў тамтэйшы слесар спадар Аляксей.
***
На Магілёўшчыне чарговы банкрут -- Бабруйскі камбінат нятканых матэрыялаў. Заробак, як удакладніў прадстаўнік адміністрацыі прадпрыемства, тут выплацілі толькі 31 жніўня:
“Наш камбінат знаходзіцца ў санацыі. Гэта практычна ідзе пытаньне банкруцтва. Калісьці ў СССР гэты камбінат быў на вышыні. Забясьпечвалася прадпрыемства нармальна і запыты ішля з усяго саюза. А цяпер нам цяжка".
На камбінаце працуе трыста чалавек, у асноўным жанчыны. Сярэдні заробак у эквіваленце складае толькі 100 даляраў.
У абласным аб’яднаньні афіцыйных прафсаюзаў ведаюць пра сытуацыю на бабруйскім камбінаце. Паводле аднаго з прафсаюзных функцыянэраў, такое прадпрыемства ў рэгіёне не адзінае:
“Там зь цяжкасьцю выплачваецца заробак. Усё тое, што закладзена ў калектыўных дамовах, я маю на ўвазе дадатковыя сацыяльныя льготы й выплаты з-за цяжкіх сытуацыяў вось гэтыя льготы прыпыненыя".
***
Беларускія чыноўнікі лічаць, што разгрузіць склады ад залежаў дапаможа забарона на імпарт. На берасьцейскай базе “Бакалея”, дзе гандляры набываюць прадукты для сваіх павільёнаў, зьніклі вырабленыя ў Расеі ласункі. Пра гэта паведаміў прадпрымальнік Уладзімер Катрыч:
“Я прыехаў на базу і быў зьдзіўлены тым, што з вітрын зьніклі расейскія ласункі: марсы, сьнікерсы, баунці, твіксы, чупа-чупсы, жуйныя цукеркі, чакаляды, увесь расейскі асартымэнт. Я спытаў загадчыка склада: чаму няма расейскіх тавараў? Ён адказаў: прыяжджалі дзяржаўныя кантралёры і далі загад зьняць расейскія тавары з вітрын”.
Цяпер прадпрымальнікам раяць закупляць беларускае. Але спадар Катрыч цьвердзіць, што замены імпартаванаму тавару няма. Фізычна беларускія вытворцы ня могуць замяніць такія гатункі як “Марс” ці “Сьнікерс”.
Эканаміст Яраслаў Раманчук называе такія дзеяньні адміністратыўным умяшальніцтвам у эканоміку. Агульная мэта захадаў – скараціць адмоўнае сальда зьнешняга гандлю Беларусі, якое за паўгодзьдзе ўжо перавысіла 3 мільярды даляраў. А паколькі прадаваць беларускія тавары за мяжу робіцца ўсё цяжэй, улады абралі іншы шлях – да мінімуму скарачаць імпарт:
“Адміністратыўныя меры могуць стабілізаваць сытуацыю, але толькі на кароткі пэрыяд, часова. Але як кожная эканоміка, якая выключна кіруецца рукамі чыноўнікаў, яна робіць значна болей памылак, чым тая, якая кіруецца рынкам. Беларускія ўлады абяцалі МВФ лібэралізацыю эканомікі. Але гэтыя абяцаньні ўваходзяць у жорсткі супраціў-канфлікт з тым, што яны робяць”.
У Міністэрства гандлю Беларусі паведамілі, што з Саўміна атрымалі рэкамэндацыі павялічыць абавязковую долю беларускай прадукцыі на паліцах крамаў: харчовых – ня менш 90%, не харчовых – ня менш 70%. У адпаведнасьці зь гэтымі патрабаваньнямі, Мінгандаль зацьвердзіць абавязковы асартымэнтны пералік для крамаў у Менску і ў рэгіёнах.
***
У пошуку запатрабаваных спажыўцамі тавараў некаторыя прадпрыемствы радыкальна пераарыентоўваюць вытворчы цыкл. Мастоўская сельгастэхніка зьдзівіла грамадзкасьць, сабраўшы досьледную партыю мабільных тэлефонаў для пэнсіянэраў. Начальнік вытворчасьці Сяргей Міцкевіч кажа, што пакуль праект тэлефона для пэнсіянэраў з функцыяй SOS, павялічанымі дысплэем і кнопкамі застаецца на стадыі тэхнічнага ўзгадненьня. Але гаворка пра сэрыйны выпуск не вядзецца з-за фінансавага становішча прадпрыемства:
“Вельмі цяжка казаць пра тэрміны. Тут і з фінансаваньнем праблемы, і тэхнічныя праблемы, шмат нюансаў, карацей, хапае ўсяго. Аб’ёмы вытворчасьці ў параўнаньні зь мінулым годам зьнізіліся прыкладна на 30%”.
Летась прадпрыемству ўдалося нарасьціць да 40% аб’ёмаў вытворчасьці, зараз жа многім рабочым даводзіцца ісьці ў адпачынкі. Днямі прыпыніў працу цэх у вырабе жгутоў для кампутарнай тэхнікі, дзе было занята блізу 40 чалавек. Са слоў аднаго з працоўных, у апошнія месяцы зарплата ў цэху зьнізілася да мінімуму, хоць яшчэ летась ён атрымліваў каля мільёна рублёў:
“Травень, чэрвень, ліпень — заробак выходзіў ня болей за 400 тысяч, а сярэдні складаў да 350 тысяч. Але многім выходзіла па 180 тысячаў і ім даплачвалі да мінімальнага заробку -- здаецца, да 260 тысяч”.
Працу ў Мастах знайсьці практычна немагчыма. Хтосьці зьбіраецца ехаць на заробкі за мяжу, а многія зарабляюць тым, што прадаюць садавіну і гародніну са сваіх гародаў.
***
Тым часам кіраўніцтва Менскага маторнага заводу рэкамэндуе працаўнікам пакідаць 20% заробку на прадпрыемстве. Паводле галіновай газэты “Маторабудаўнік”, кожнаму работніку рэкамэндавана разьлічвацца за абеды ў сталоўках, за прадукты ўласнай вытворчасьці, а таксама за паслугі стаматолягаў, транспартнага і рамонтна-будаўнічых цэхаў за безнаяўныя грошы. Мера гэтая — антыкрызісная.
Кіраўніцтва заводу лічыць, што адным з эфэктыўных сродкаў стабілізацыі становішча — павелічэньне аб’ёму рэалізацыі прадуктаў харчаваньня, іншых тавараў праз заводзкую гандлёвую сетку па безнаяўнай аплаце — у лік наступнага заробку. Аднак асартымэнт прадукцыі, якую можна набыць, надзвычай сьціплы, бо завод мае вялікую запазычанасьць перад яе пастаўшчыкамі. Газэта, у прыватнасьці, піша: “Выклікае нараканьне асартымэнт прадуктаў харчаваньня: адсутнасьць самых папулярных цыгарэтаў, дастатковай колькасьці і разнастайнасьці сьвежага мяса і мясных паўфабрыкатаў, рыбы, вяндліны”. Апроч таго, работнікі незадаволеныя высокімі цэнамі на малако ў заводзкіх крамах.
3 верасьня распаўсюджаны прэс-рэліз па выніках агляднай місіі Міжнароднага валютнага фонду ў Беларусі 18 жніўня – 2 верасьня. У цэлым экспэрты станоўча ацэньваюць зрухі, якія адбыліся у эканоміцы краіны за апошні час. Улады прасунуліся ў выкананьні прадугледжаных мэтавых паказьнікаў, адпавядае патрабаваньням падаткова-бюджэтная палітыка, рыхтуецца праект указу аб стварэньні структураў, адказных за працэс прыватызацыі.
Цяпер Выканаўчая рада дырэктараў МВФ будзе разглядаць пытаньне аб пералічэньні Беларусі трэцяга траншу крэдыту ў памеры каля 700 мільёнаў даляраў. Старшыня Нацбанку Пётар Пракаповіч падчас справаздачы ў Аляксандра Лукашэнкі выказаў спадзяваньне, што чарговая транша можа быць атрыманая ўжо ў другой палове кастрычніка. Нагадаю, што ў чэрвені МВФ ухваліў павелічэньне аб'ёму крэдытнай праграмы stand-by для Беларусі агулам да 3,5 мільярдаў даляраў.
Як кажа эканаміст Валерый Кругавы, у сучасных умовах Беларусі асабліва не выпадае разьлічваць на іншыя варыянты, як толькі прасіць пазыкі ў МВФ. Ён перакананы, што фонд і надалей будзе вымушаны нарошчваць выдаткі на падтрымку эканомік, пацярпелых ад крызісных зьяваў:
"Рэсурсы МВФ на гэтыя мэты павялічаныя, паколькі самі па сабе рэсурсы прадугледжаныя якраз для краінаў, якія знаходзяцца ў найбольш складаным становішчы. Натуральна, што і Беларусь ў ліку патэнцыйных прэтэндэнтаў. Але ёсьць пэўныя працэдуры. Ёсьць палітычнае рашэньне, якое яшчэ павінны адпрацавана тэхнічна. Трэба яшчэ сабраць грошы і толькі тады будзе раздача. Натуральна, што Беларусь стаіць у якойсьці чарзе, але не на самым першым месцы. У любым выпадку давядзецца пачакаць. Але дачакаюцца".
Раней расейскі міністар фінансаў Аляксей Кудрын патлумачыў, чаму Расея адкладае выдзяленьне Беларусі чарговай траншы крэдыту. Ён заявіў, што ўрад Беларусі робіць недастатковыя захады, каб забясьпечыць платаздольнасьць сваёй эканомікі. Па яго словах, у Беларусі штучна замаруджваюцца крызісныя зьявы. “Масіраванай” крэдытнай падтрымкай беларускае кіраўніцтва спрабуе кампэнсаваць структурныя недахопы прамысловасьці і зьнешняга экспартнага патэнцыялу, якога недастаткова, каб падтрымліваць плацёжны балянс і курс валюты на неабходным узроўні.

прыкладна 150-200 тысяч рублёў згубіў свайго заробку за месяц ...

Сярэдні заробак у эквіваленце складае толькі 100 даляраў...
На камбінаце працуе трыста чалавек, у асноўным жанчыны. Сярэдні заробак у эквіваленце складае толькі 100 даляраў.
У абласным аб’яднаньні афіцыйных прафсаюзаў ведаюць пра сытуацыю на бабруйскім камбінаце. Паводле аднаго з прафсаюзных функцыянэраў, такое прадпрыемства ў рэгіёне не адзінае:
“Там зь цяжкасьцю выплачваецца заробак. Усё тое, што закладзена ў калектыўных дамовах, я маю на ўвазе дадатковыя сацыяльныя льготы й выплаты з-за цяжкіх сытуацыяў вось гэтыя льготы прыпыненыя".
***
Беларускія чыноўнікі лічаць, што разгрузіць склады ад залежаў дапаможа забарона на імпарт. На берасьцейскай базе “Бакалея”, дзе гандляры набываюць прадукты для сваіх павільёнаў, зьніклі вырабленыя ў Расеі ласункі. Пра гэта паведаміў прадпрымальнік Уладзімер Катрыч:
дзяржаўныя кантралёры далі загад зьняць расейскія тавары з вітрын ...
“Я прыехаў на базу і быў зьдзіўлены тым, што з вітрын зьніклі расейскія ласункі: марсы, сьнікерсы, баунці, твіксы, чупа-чупсы, жуйныя цукеркі, чакаляды, увесь расейскі асартымэнт. Я спытаў загадчыка склада: чаму няма расейскіх тавараў? Ён адказаў: прыяжджалі дзяржаўныя кантралёры і далі загад зьняць расейскія тавары з вітрын”.
Цяпер прадпрымальнікам раяць закупляць беларускае. Але спадар Катрыч цьвердзіць, што замены імпартаванаму тавару няма. Фізычна беларускія вытворцы ня могуць замяніць такія гатункі як “Марс” ці “Сьнікерс”.
Эканаміст Яраслаў Раманчук называе такія дзеяньні адміністратыўным умяшальніцтвам у эканоміку. Агульная мэта захадаў – скараціць адмоўнае сальда зьнешняга гандлю Беларусі, якое за паўгодзьдзе ўжо перавысіла 3 мільярды даляраў. А паколькі прадаваць беларускія тавары за мяжу робіцца ўсё цяжэй, улады абралі іншы шлях – да мінімуму скарачаць імпарт:
“Адміністратыўныя меры могуць стабілізаваць сытуацыю, але толькі на кароткі пэрыяд, часова. Але як кожная эканоміка, якая выключна кіруецца рукамі чыноўнікаў, яна робіць значна болей памылак, чым тая, якая кіруецца рынкам. Беларускія ўлады абяцалі МВФ лібэралізацыю эканомікі. Але гэтыя абяцаньні ўваходзяць у жорсткі супраціў-канфлікт з тым, што яны робяць”.
У Міністэрства гандлю Беларусі паведамілі, што з Саўміна атрымалі рэкамэндацыі павялічыць абавязковую долю беларускай прадукцыі на паліцах крамаў: харчовых – ня менш 90%, не харчовых – ня менш 70%. У адпаведнасьці зь гэтымі патрабаваньнямі, Мінгандаль зацьвердзіць абавязковы асартымэнтны пералік для крамаў у Менску і ў рэгіёнах.
***
У пошуку запатрабаваных спажыўцамі тавараў некаторыя прадпрыемствы радыкальна пераарыентоўваюць вытворчы цыкл. Мастоўская сельгастэхніка зьдзівіла грамадзкасьць, сабраўшы досьледную партыю мабільных тэлефонаў для пэнсіянэраў. Начальнік вытворчасьці Сяргей Міцкевіч кажа, што пакуль праект тэлефона для пэнсіянэраў з функцыяй SOS, павялічанымі дысплэем і кнопкамі застаецца на стадыі тэхнічнага ўзгадненьня. Але гаворка пра сэрыйны выпуск не вядзецца з-за фінансавага становішча прадпрыемства:
“Вельмі цяжка казаць пра тэрміны. Тут і з фінансаваньнем праблемы, і тэхнічныя праблемы, шмат нюансаў, карацей, хапае ўсяго. Аб’ёмы вытворчасьці ў параўнаньні зь мінулым годам зьнізіліся прыкладна на 30%”.
Летась прадпрыемству ўдалося нарасьціць да 40% аб’ёмаў вытворчасьці, зараз жа многім рабочым даводзіцца ісьці ў адпачынкі. Днямі прыпыніў працу цэх у вырабе жгутоў для кампутарнай тэхнікі, дзе было занята блізу 40 чалавек. Са слоў аднаго з працоўных, у апошнія месяцы зарплата ў цэху зьнізілася да мінімуму, хоць яшчэ летась ён атрымліваў каля мільёна рублёў:
“Травень, чэрвень, ліпень — заробак выходзіў ня болей за 400 тысяч, а сярэдні складаў да 350 тысяч. Але многім выходзіла па 180 тысячаў і ім даплачвалі да мінімальнага заробку -- здаецца, да 260 тысяч”.
Працу ў Мастах знайсьці практычна немагчыма. Хтосьці зьбіраецца ехаць на заробкі за мяжу, а многія зарабляюць тым, што прадаюць садавіну і гародніну са сваіх гародаў.
***
Тым часам кіраўніцтва Менскага маторнага заводу рэкамэндуе працаўнікам пакідаць 20% заробку на прадпрыемстве. Паводле галіновай газэты “Маторабудаўнік”, кожнаму работніку рэкамэндавана разьлічвацца за абеды ў сталоўках, за прадукты ўласнай вытворчасьці, а таксама за паслугі стаматолягаў, транспартнага і рамонтна-будаўнічых цэхаў за безнаяўныя грошы. Мера гэтая — антыкрызісная.
Кіраўніцтва заводу лічыць, што адным з эфэктыўных сродкаў стабілізацыі становішча — павелічэньне аб’ёму рэалізацыі прадуктаў харчаваньня, іншых тавараў праз заводзкую гандлёвую сетку па безнаяўнай аплаце — у лік наступнага заробку. Аднак асартымэнт прадукцыі, якую можна набыць, надзвычай сьціплы, бо завод мае вялікую запазычанасьць перад яе пастаўшчыкамі. Газэта, у прыватнасьці, піша: “Выклікае нараканьне асартымэнт прадуктаў харчаваньня: адсутнасьць самых папулярных цыгарэтаў, дастатковай колькасьці і разнастайнасьці сьвежага мяса і мясных паўфабрыкатаў, рыбы, вяндліны”. Апроч таго, работнікі незадаволеныя высокімі цэнамі на малако ў заводзкіх крамах.
3 верасьня распаўсюджаны прэс-рэліз па выніках агляднай місіі Міжнароднага валютнага фонду ў Беларусі 18 жніўня – 2 верасьня. У цэлым экспэрты станоўча ацэньваюць зрухі, якія адбыліся у эканоміцы краіны за апошні час. Улады прасунуліся ў выкананьні прадугледжаных мэтавых паказьнікаў, адпавядае патрабаваньням падаткова-бюджэтная палітыка, рыхтуецца праект указу аб стварэньні структураў, адказных за працэс прыватызацыі.
Цяпер Выканаўчая рада дырэктараў МВФ будзе разглядаць пытаньне аб пералічэньні Беларусі трэцяга траншу крэдыту ў памеры каля 700 мільёнаў даляраў. Старшыня Нацбанку Пётар Пракаповіч падчас справаздачы ў Аляксандра Лукашэнкі выказаў спадзяваньне, што чарговая транша можа быць атрыманая ўжо ў другой палове кастрычніка. Нагадаю, што ў чэрвені МВФ ухваліў павелічэньне аб'ёму крэдытнай праграмы stand-by для Беларусі агулам да 3,5 мільярдаў даляраў.
Як кажа эканаміст Валерый Кругавы, у сучасных умовах Беларусі асабліва не выпадае разьлічваць на іншыя варыянты, як толькі прасіць пазыкі ў МВФ. Ён перакананы, што фонд і надалей будзе вымушаны нарошчваць выдаткі на падтрымку эканомік, пацярпелых ад крызісных зьяваў:
Трэба яшчэ сабраць грошы і толькі тады будзе раздача ...