Інтэрнэт-СМІ са спасылкай на расейскага аналітыка Андрэя Суздальцава распаўсюдзілі інфармацыю, што маці Мікалая Лукашэнкі, малодшага сына кіраўніка краіны, працуе галоўным лекарам санаторыя “Беларусь” у Сочы.
Паводле спадара Суздальцава, яна нібыта бачылася са сваім сынам, калі Мікалай прыехаў у Сочы з Аляксандрам Лукашэнкам на сустрэчу з расейскім прэзыдэнтам.
У санаторыі “Беларусь” у Сочы гэтае паведамленьне не пацьвердзілі. Намесьнік дырэктара Сяргей Кастэнка паведаміў, што пасады галоўнага лекара ў санаторыі няма, а ёсьць пасада дырэктара, якую займае Георгі Саракашын. Супрацоўніцы на імя Ірыны Сьцяпанаўны Абельскай у санаторыі ніколі не было. Гэта пацьвердзілі і ў аддзеле кадраў.
Што людзі думаюць пра Колю Лукашэнку? Слухаць:
Людзі, якія ў жніўні адпачывалі ў санаторыі Беларусь у Сочы, таксама не бачылі там спадарыню Абельскую, затое бачылі законную жонку А. Лукашэнкі Галіну Радзівонаўну, якая там папраўляла здароўе.
У сваю чаргу, Андрэй Суздальцаў выказаў “Свабодзе” меркаваньне, што пасьля паведамленьня пра Ірыну Абельскую ў СМІ яе маглі тэрмінова звольніць.