Віцебскія мінакі ўбачылі сёньня ўвечары некалькі бел-чырвона-белых сьцягоў у розных раёнах горада. Адзін зь іх, мясцовы актывіст Сяргей Каваленка, паспрабаваў высьветліць, зь якой нагоды яны зьявіліся.
Сьцяг на транспартным прыпынку каля мэдычнага ўнівэрсытэту зьявіўся каля паловы на восьмую вечара і правісеў усяго некалькі хвілін – яго зьнялі людзі ў цывільным.
Сябар КХП БНФ Сяргей Каваленка стаўся відавочцам падзеі, і пасьпеў не толькі разгледзець сьцяг, але й распытаць незнаёмых хлопцаў, якія яго павесілі. Паводле ягоных словаў, яму патлумачылі, што такім чынам хлопцы, якія назвалі сябе “патрыётамі Беларусі”, распачалі маратон да ўгодкаў гістарычнай бітвы пад Воршай, якая адбылася 8-га верасьня 1514 году. Бел-чырвона-белыя сьцягі мусяць зьявіцца ў розных гарадах Беларусі.
Што да Віцебску, то мінакі бачылі нацыянальныя сымбалі на мосьце імя Кірава і на Плошчы Свабоды, але вельмі непрацяглы час – іх таксама зьнялі людзі ў цывільным.
На думку Сяргея Каваленкі, сьцягі маглі зьвіцца яшчэ й на знак пратэсту супраць судовага прысуду віцебскаму актывісту Тарасу Сургану. Якраз сёньня хлопца аштрафавалі на 350 тысяч рублёў, і гэта ўжо другі штраф, прысуджаны Сургану менавіта з бел-чырвона-белыя сьцягі, узьнятыя ім падчас масавых акцый.