“Каханая”

Увесь верасень у ранішнім і вечаровым эфіры “Свабоды” песьні Данчыка. Цяпер вы можаце слухаць іх і праз сайт "Свабоды". Перад кожнай песьняй Данчык расказвае яе кароткую гісторыю...


ВЕРАСЕНЬ З ДАНЧЫКАМ

Песьню “Каханая”, як і шмат якія песьні ў маім рэпэртуары, навучыла мяне мая мама, паколькі нотаў для шмат якіх беларускіх песень тады нідзе не было. Ну і такім чынам я вывучыў гэтае прыгожае танга, словы да якога, дарэчы, напісаў добры сябра нашай сям’і Янка Запруднік, як я разумею, калі ён яшчэ толькі пазнаёміўся з уласнай каханай, а гэта значыць, з будучай першай жонкай, сьвятой памяці Воляй. “Каханая, ня плач па шчасьці”.

"Каханая" (эфір 1 верасьня)

СЛУХАЦЬ: