Сацыялягічны цэнтар “Зеркало-Инфо” паспрабаваў высьветліць – куды б уклалі беларусы грошы, калі б яны нечакана зьявіліся ў іх? Супрацоўнік цэнтра Леанід Міхейчыкаў распавёў “Свабодзе”:
Бальшыня - 47% рэспандэнтаў адказалі: інвэставалі б грошы ў пакупку нерухомасьці. Такое жаданьне найбольш характэрнае да людзей ва ўзросьце да 40 гадоў з вышэйшай і сярэдняй адукацыяй. У прафэсыйным пляне гэта інжынэры, прадпрымальнікі, людзі творчых прафэсыяў, сфэры абслугоўваньня, гандлю.
29% апытаных адзначылі: паклалі б грошы ў банкі. І практычна столькі ж (28%) схавалі б “у панчоху”. Менавіта “на панчоху” найперш скіраваныя жыхары абласных цэнтраў і малых гарадоў.
29% апытаных адзначылі: паклалі б грошы ў банкі. І практычна столькі ж (28%) схавалі б “у панчоху”. Менавіта “на панчоху” найперш скіраваныя жыхары абласных цэнтраў і малых гарадоў.