Пра што сьведчыць сэнсацыйнае выказваньне кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Ўладзімера Макея? Ці можна лічыць, што афіцыйны Менск незадаволены ад’ездам Ганса-Ёхэна Шміта? Разважае Віталь Цыганкоў.
Кіраўнік адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі Ўладзімер Макей заявіў, што, на думку беларускага боку, кіраўніка офісу АБСЭ ў Менску Ганса-Ёхэна Шміта пераводзяць на іншую працу ў сувязі з пазыцыяй шэрагу краін АБСЭ і крытыкай на адрас Шміта з боку беларускай апазыцыі. Паводле Макея, у такой сытуацыі беларускі бок вымушаны ўсур'ёз задумацца над далейшымі пэрспэктывамі офісу АБСЭ ў Менску, тым болей, што, паводле яго, "няма аб'ектыўных падставаў для палявой прысутнасьці АБСЭ ў Беларусі".
Ці можна лічыць, што афіцыйны Менск незадаволены ад’ездам Ганса-Ёхэна Шміта? Безумоўна, і сваё раздражненьне Менск нават не спрабуе прыхаваць. Рэч у тым, што, на маю думку, заўчасны ад’езд спадара Шміта без дыпляматычнай паліткарэктнасьці можна назваць відавочнай перамогай апазыцыі. Паводзіны нямецкага дыплямата выклікалі абурэньне ў апазыцыйных палітыкаў, і яны літаральна закідалі, што называецца, зацікаўленыя структуры сваімі выказваньнямі і нэгатыўнымі ацэнкамі дзейнасьці Шміта. Відавочна, для такой ацэнкі былі падставы, бо спадар Шміт, як выглядае, рашыў, што дамагчыся чагосьці ў Беларусі можна толькі гуляючы на баку ўлады. Да таго ж Шміт заявіў, што тэма правоў чалавека не зьяўляецца галоўнай у дзейнасьці офіса АБСЭ ў Беларусі. Натуральна, што пасьля такіх дзеяньняў і заяў апазыцыя фактычна аб’явіла Шміту вайну, і як, выглядае, выйграла яе.
Якімі могуць быць вынікі гэтай бітвы? Ці ня будзе гэта “пірава перамога”? Цалкам можа быць, што вынікам гэтай перамогі можа стаць проста скасаваньне самога офісу АБСЭ ў Менску, мандат якога пакуль дзейнічае да лютага. Нагадаем, што ягонае існаваньне цалкам залежыць ад згоды афіцыйнага Менску. Магчыма, Менск абмяжуецца толькі тым, што будзе патрабаваць на месцы новага старшыні офісу АБСЭ яшчэ больш ляяльную да афіцыйнай Беларусі фігуру, умоўна скажам, прадстаўнікоў Казахстану ці Армэніі. Але магчыма і тое, што адміністрацыя беларускага прэзыдэнта прыме стратэгію альбо скасаваньня гэтай місіі (маўляў, у нас ужо няма праблемаў з правамі чалавека, і яна непатрэбная) альбо моцнага ўразаньня яе мандату. Натуральна, што такія сябры АБСЭ як ЗША і заходнеэўрапейскія краіны, ня будуць задаволеныя такой пэрспэктывай і будуць дыпляматычна абараняць паўнамоцтвы місіі АБСЭ альбо думаць пра тое, які орган замест місіі можа цяпер сачыць за правамі чалавека ў Беларусі.