У Менску 5 верасьня пройдзе чарговы зьезд Партыі БНФ. Якія спадзяваньні на яго ўскладаюць сябры партыі? На гэтае пытаньне адказвае старшыня Берасьцейскай абласной арганізацыі партыі БНФ Зьміцер Шыманскі:
“Канчатковага вырашэньня канфлікту пакаленьняў, яднаньня партыі на глебе нашых каштоўнасьцяў, а таксама пераўтварэньня партыі ў найбуйнейшую і найактыўнейшую сілу на палітычным небасхіле Беларусі.
Калі казаць пра канфлікт пакаленьняў, то варта было б узгадаць і прыклад Эўропы, на якую мы арыентуемся. У Эўропе, калі кіраўніцтва прыводзіць партыю да паразы на выбарах — а ў нашым выпадку гэта параза на палітычным полі, бо апошнімі гадамі партыя БНФ толькі губляла свой патэнцыял і свой імідж у апазыцыйным асяродку і сярод грамадзтва — то можна казаць пра неабходнасьць мяняць кіраўніцтва партыі, якое ня здольнае адпавядаць сучасным рэаліям палітычнага жыцьця ў Беларусі.
Калі казаць пра каштоўнасьці, то, натуральна, асноўнымі каштоўнасьцямі зьяўляецца эўрапейскі шлях разьвіцьця Беларусі, дэмакратыя, свабода і дабрабыт грамадзян.
Партыя БНФ здольная стаць лідэрам палітычнага жыцьця, ідэйнай крыніцай усёй апазыцыі, крыніцай думак і стратэгіі ў дасягненьні перамогі толькі ў тым выпадку, калі будзе шукаць сяброў не паводле прынцыпу — хто супраць майго ворага, той мой сябар — а паводле прынцыпу каштоўнаснага. Трэба шукаць партнэраў сярод тых арганізацый, якія думаюць і дзейнічаюць гэтак жа, як і партыя БНФ”.