5 верасьня ў Менску пройдзе 12 зьезд Партыі БНФ. На зьезьдзе будуць вызначаныя стратэгія і кірунак дзейнасьці на бліжэйшыя два гады. Чаго чакаюць ад зьезду дэлегаты з рэгіёнаў? Алесь Дзергачоў, праваабаронца, дэлегат зьезду Партыі БНФ ад Смаргоні:
“Я спадзяюся, што наша партыя ўрэшце адмовіцца ад надакучыўшага сцэнару прыходу да ўлады празь пераабраньне Лукашэнкі, дакладней — ад гульні ў напарстак.
Маю надзею, што курс будзе абраны на правядзеньне масавых, грамадзкіх, палітычных і юрыдычных дзеяньняў з тым, каб дамагчыся, як мінімум, сумленнага падліку галасоў падчас выбараў.
Бо толькі ў падрыхтаваную зямлю можна кідаць насеньне і пры гэтым спадзявацца на ўраджай. Дакладна так адбываецца і ў палітыцы.
Пакуль што ніводная партыя гэтым не займаецца — усе спадзяюцца на “замежнага дзядзьку”.
Маю надзею, што ўрэшце абярэм аўтарытэтнага кіраўніка партыі, сапраўднага арганізатара, каб ён мацаваў яе не забаронамі да ўдзелу ў іншых рухах, а мэтанакіравана ўзмацняў уплыў Народнага фронту і каб ніхто не шукаў палітычнай працы па-за межамі фронту, а іншыя людзі імкнуліся б да нас як да самай баяздольнай арганізацыі”.