Актывістку руху “Маладая Беларусь” Касю Галіцкую звольнілі з працы. Яна паведаміла, што ў офіс кампаніі днямі завітаў палкоўнік КДБ і прымусіў кіраўніка звольніць з працы актывістку “Маладой Беларусі”.
Кася Галіцкая працавала ў замежнай кампаніі, якая займалася продажам буйной тэхнікі.
Раней ў Касі з-за яе палітычнай дзейнасьці былі праблемы на вучобе. Касю Галіцкую, якая на той час была актывісткай “Маладога фронту”, двойчы звальнялі з працы палітычных прычынаў. Кася Галіцкая не аднойчы адбывала арышты ў турме на вуліцы Акрэсьціна за актыўны ўдзел у вулічных акцыях апазыцыі.