Малодшы сын кіраўніка Беларусі Мікалай Лукашэнка адсьвяткаваў сваё пяцігодзьдзе ў дзіцячым садку ў вёсцы Ляскавічы Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласьці.
Тут з рабочай паездкай знаходзіцца А.Лукашэнка.
Паводле Інтэрфаксу, Мікалаю паднесьлі вялізны торт. Хлопчык прапанаваў наведаць дзіцячы садок і пачаставаць тортам яго выхаванцаў.
Узьвязку з гэтым было прынятае рашэньне наведаць таксама дзіцячы садок у Ляскавічах. А.Лукашэнка падарыў садку кампутар.