На авіяшоў у польскім горадзе Радаме разьбіўся беларускі зьнішчальнік СУ-27 з двума пілётамі.
ФОТА
Катастрофа здарылася ў 14.15 па менскім часе. Загінулі пілёты Аляксандар Марфіцкі і Аляксандар Жураўлевіч: яны адвялі свой самалёт убок ад жылых раёнаў і цаной свайго жыцьця прадухілілі больш маштабную катастрофу.
Абодва пілёты ў званьні палкоўнікаў, Марфіцкі быў намесьнікам камандуючага Заходнім апэратыўна-тактычным камандаваньнем ВПС і СПА Беларусі, Жураўлевіч – намесьнікам камандзіра 61-й зьнішчальнай авіябазы, што месьціцца ў Баранавічах. Гэтай жа авіябазе належаў і самалёт.
Польскія СМІ пішуць, што прычынай катастрофы магла стаць памылка пілёта – маўляў пілёт, які быў за штурвалам надта позна ўключыў фарсаж, а сам самалёт выконваў фігуры найвышэйшага пілятажу надта нізка.
Начальнік прэсавай службы Міністэрства абароны Беларусі Вячаслаў Раменьчык паведаміў БелТА, што прычынай катастрофы магло стаць патрапленьне птушкі ў паветразаборнік рухавіка самалёта.
Два тыдні таму катастрофа з удзелам СУ-27 здарылася пад Масквой. Там у паветры сутыкнуліся два зьнішчальнікі з групы “Русские витязи”.
Раней падобны выпадак адбыўся 23 траўня 1996 году, калі пілёт Уладзімер Карват загінуў каля Баранавічаў, адвёўшы самалёт ад населеных пунктаў. Карват пасьмяротна стаў першым Героем Беларусі.
ВІДЭА
Крыніца gazeta.pl