Такім нацыянальны парк пабачыў Валер Дранчук.
Адміністрацыя парка ставіць на так званы “паляўнічы турызм”. Вежаз падкормачнай пляцоўкай непадалёк ад вёскі Жаркаўшчына Сьвіслацкага раёну. Маімі экскурсаводамі былі вясковыя дзеці
Парушэньні статусу нацыянальнага парку — у радыюсе працягнутай рукі. Гэты пнёвы краявід мне адкрыўся на першым кілямэтры вэлямаршруту
Час ад часу я мусіў сьпешвацца і сыходзіць з дарогі. Амаль праз кожныя тры хвіліны зь вялікай хуткасьцю мяне пераганялі МАЗы і трактары
Сажалка ва ўрочышчы Плянта, што зусім побач з гатэлем, будзе мець асфальтавы пад’езд і аўтастаянку. Калісьці гэтая лясная дарога вяла на Гайнаўку
Экскурсію ў прамзону, зь лесапілкай і навуковым аддзелам, я зладзіў з дапамогай драбінаў, што ляжалі пад бэтоннаю агароджай
“Рэканструкцыя” ў нацыянальным парку ажыцьцяўляецца за эўрапейскія грошы. Новы Музэй прыроды адчыніцца празь некалькі месяцаў
“Гэтыя здымкі зробленыя толькі ў адзін дзень на працягу 45 хвілін, калі я ўзяў у пракатным пункце ровар, сеў у сядло і праехаў 15 кілямэтраў”, — кажа фатограф. — “З кожным годам адчуваю, як мая грамадзянская прысутнасьць, прафэсійная праца ў Белавескай пушчы паралізуецца адміністрацыяй, абмяжоўваецца лічанымі хвілінамі сустрэчы зь лесам. Чаго яны баяцца? — часам задаюць мне пытаньне. Пытаньне рытарычнае”.
“Супрацоўнік аховы нацыянальнага парку, які перагарадзіў мне дарогу, каб перадаць ультыматум адміністрацыі, першым чынам папрасіў паказаць яму фотаздымкі. “Толькі праз сайт “Свабоды”, — адказаў я...”, — кажа Валер Дранчук.
26 жніўня ахова нацыянальнага парку выгнала эколяга Валера Дранчука зь Белавескай пушчы.
Валер Дранчук прыехаў, каб аказаць інфармацыйную падтрымку пленэру “Белавежа-600”.
Пленэр прымеркаваны да 600-годзьдзя запаведнасьці Белавескай пушчы. Сярод яго заснавальнікаў — Саюз мастакоў і адміністрацыя Берасьцейскай вобласьці.
Валер Дранчук выправіўся з Камянюкаў фатаграфаваць пушчу. На зваротным шляху яго спыніла ахова і загадала пакінуць нацыянальны парк.
Валер Дранчук
Эколяг, журналіст, кіраўнік грамадзянскай ініцыятывы "TERRA-Канвенцыя". Выдаваў прыродалюбную газэту “Белавеская пушча”. Аўтар кніг, экалягічных выданьняў і фотавыставаў.