“Аляксандар Лукашэнка найбольш нагадвае мне калабка з расейскай народнай казкі, які дагэтуль упэўнены, што на яго няма ў сьвеце лісіцы. Дарэчы, дагэтуль так і атрымліваецца”, — заявіў адзін зь лідэраў руху “Салідарнасьць” Барыс Нямцоў.
“Гэтым саюзам кіруюць два аўтарытарныя ўладары Пуцін і Лукашэнка, якія, да таго ж, асабіста адзін аднаго ненавідзяць. Для аднаго і другога галоўнае — утрымацца пры ўладзе, таму яны зарыентаваныя менавіта на гэта, а не на разьвіцьцё і ўмацаваньне саюзнай дзяржавы”, — заявіў Нямцоў у эксклюзіўным інтэрвію “Свабодзе”.
27 жніўня ў Менску пачалася міжнародная канфэрэнцыя “Беларусь — Расея: ракіроўка альбо перазагрузка”. Арганізатары – правыя палітычныя сілы Беларусі і Расеі.
Расейскі бок прадстаўлены былымі дэпутатамі Дзяржаўнай Думы Барысам Нямцовым і Ўладзімерам Рыжковым, былым намесьнікам старшыні Цэнтральнага банку Расеі Сяргеем Аляксашанкам ды іншымі.
Зь беларускага боку з дакладамі выступаюць сацыёляг Андрэй Вардамацкі, эканамісты Яраслаў Раманчук, Леанід Заіка ды іншыя.
“Такога маштабу канфэрэнцыі былі ў часы, калі быў жывы Анатоль Майсеня. А гэта было 13—14 год таму. Пасьля была спроба наладзіць такую канфэрэнцыю яшчэ раз, але яна была сарваная дэпартацыяй зь Беларусі Барыса Нямцова”, — заявіў кіраўнік Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька.