Тры новыя выпадкі “сьвінога грыпу”

Тры новых выпадкі заражэньня вірусам грыпу A/H1N1 лябараторна пацьверджаныя ў Беларусі. Пра гэта паведаміў 26 жніўня Першы канал беларускага тэлебачаньня.
Гэтым разам вірус выявілі ў менчукоў, якія ў суботу вярнуліся зь Кіпра. Кепска сябе пачуваць яны сталі яшчэ за мяжой. Адразу па прыбыцьці з аэрапорту яны накіраваліся ў інфэкцыйны шпіталь Менску, дзе цяпер праходзяць лячэньне.

Паводле дактароў, пацыенты папраўляюцца, іх стан здароўя здавальняючы, яны рыхтуюцца да выпіскі.



На 26 жніўня ў Беларусі лябараторна пацьверджаныя восем выпадкаў захворваньня на “сьвіны грып”.

25 жніўня вірус быў знойдзены ў ў дваіх школьнікаў, якія вярнуліся з адпачынку ў Вялікай Брытаніі.

Першым інфікаваным быў грамадзянін Кітая – асьпірант БДУ. Пасьля— пяцёра дзяцей з Асіповічаў, якія вярнуліся зь Вялікай Брытаніі.

Колькасьць ахвяраў грыпу A/H1N1 у сьвеце дасягнула 2 539 чалавек.

Болей за ўсё людзей памерла з Бразыліі – 557 чалавек.

У ЗША – 522 ахвяраў.

Колькасьць хворых на перавысіла 250 тысяч.