У момант сьмерці 25 чэрвеня ў арганізьме сьпявака ўтрымлівалася сьмяротная доза прэпарату «Propofol».
Пра гэта гаворыцца ў дакумэнтах, знойдзеных раней паліцыяй у офісе і складзкіх памяшканьнях асабістага доктара Джэксана – Конрада Мюрэя. Менавіта Мюрэй рабіў закрыты масаж сэрца Джэксану, калі сьпяваку стала кепска.
«Галоўны судовы патолагаанатам Лос-Анжэлеса указаў, што ён прааналізаваў папярэднія выніка токсікалягічнай экспэртызы, і на ягоную думку, прычынай сьмерці Джэксана стаў сьмяротны ўзровень Proforol”, -- гаворыцца ў апублікаваных судовых дакумэнтах.
Паліцыя разглядае сьмерць Джэксана як «ненаўмыснае забойства».
Proforol выкарыстоўваецца ў шпіталях для пагружэньня пацыентаў у бесьсьвядомы стан перад апэрацыяй. Рабіць такі наркоз давяраецца толькі дасьведчаных анэстэзіёлягам.