Аляксандар Лукашэнка адляцеў у Сочы 21 жніўня. Сустрэча з прэзыдэнтам Расеі Дзьмітрыем Мядзьведзевым заплянаваная на 27 жніўня .
У часе сустрэчы “плянуецца абмеркаваць шэраг актуальных пытаньняў беларуска-расейскага супрацоўніцтва”, - паведаміла сёньня БелТА..
Памочнік прэзыдэнта Расеі Сяргей Прыходзька раней заявіў, што Мядзьведзеў накіраваў запрашэньне свайму беларускаму калегу “некаторы час таму”.
Пра плянаваную сустрэчу з расейскім прэзыдэнтам у Сочы Аляксандар Лукашэнка паведаміў журналістам 20 жніўня падчас рабочай паездкі па Віцебскай вобласьці.
“Мы абмяркуем увесь комплекс пытаньняў, якія не вырашаюцца (…) Тады ня будзе інсынуацыяў, куды пайшоў Лукашэнка”, – заявіў Аляксандар Лукашэнка 20 жніўня.
Якія ж пытаньні ў беларуска-расейскіх дачыненьнях не вырашаюцца? Коратка нагадаем найважнейшыя зь іх.
- пераход Беларусі на расейскі рубель або агульную з Расеяй “саюзную валюту”
- поўны мытны саюз з Расеяй, які зьняў бы пытаньне двухбаковых гандлёвых войнаў
- атрыманьне Беларусьсю расейскага газу па ўнутрырасейскіх цэнах
- атрыманьне Беларусьсю новага расейскага крэдыту памерам у 100 мільярдаў расейскіх рублёў
- прызнаньне Беларусьсю незалежнасьці Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі
- падпісаньне Беларусьсю дамовы аб стварэньні калектыўных сілаў апэратыўнага рэагаваньня ў рамках Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бясьпецы.
Ці магчыма вырашыць хаця б частку зь іх падчас адпачынку прэзыдэнтаў у Сочы?