Праверце, як вы ведаеце гісторыю Беларусі

  • Ягор Маёрчык









Як звалі бацьку Францішка Скарыны?
  1. Тамаш
  2. Лука
  3. Ян
У якой бітве перамог Альгерд?
  1. Ля Бярозы Картускай
  2. Пад Воршай
  3. Ля Сініх Водаў
Як імя гетмана ВКЛ Астроскага?
  1. Радаслаў
  2. Канстанцін Іванавіч
  3. Аляксандар Рыгоравіч
Якога сьвятога шануюць беларускія каталікі і ўніяты?
  1. Алега Бембеля
  2. Андрэя Баболю
  3. Астафея Валовіча
Зь якога гораду паходзіў Ілжэдзьмітры?
  1. Берасьце
  2. Шклоў
  3. Чашнікі
Імя Вінцэнт насіў ці працягвае насіць?
  1. Каліноўскі
  2. Дунін-Марцінкевіч
  3. Мудроў
З кім зьвязаны "працэс Лістапада"?
  1. З арганізатарамі міжнароднага кінафэсту ў Менску
  2. З вынаходнікам назвы месяца
  3. З удзельнікам Слуцкага збройнага чыну
У якім горадзе ў часе Другой усясьветнай вайны нейкі час захоўваўся крыж Эўфрасіньні Полацкай?
  1. Полацак
  2. Вільня
  3. Магілёў
У якім годзе Менск стаў Мінскам?
  1. 1917
  2. 1939
  3. 1945
Як называўся першы ўнівэрсытэт у Беларусі?
  1. Грэка-лацінска-славянская акадэмія ў Смаленску
  2. Віленская езуіцкая акадэмія
  3. Горы-Горацкі земляробчы інстытут

Дасылайце свае варыянты адказаў на адрас электроннай пошты rferl.minsk@gmail.com

А мы дашлем Вам правільныя адказы.