“Эўрапейская кааліцыя” прапануе ўладам сумясьціць чарговыя мясцовыя і прэзыдэнцкія выбары. Сустаршыня кааліцыі Мікола Статкевіч тлумачыць ініцыятыву дзьвюма прычынамі: па-першае, павялічыцца цікавасьць да рэгіянальных выбараў; па-другое, гэта дапаможа зэканоміць сродкі падчас крызісу.
Дзейнае беларускае заканадаўства вызначае толькі тэрміны, пазьней за якія выбары праводзіць нельга. Атрымліваецца, што для мясцовых апошняя дата — 13 сьнежня 2010 году, для прэзыдэнцкіх — 8 лютага 2011 году. Разьбежка, такім чынам, складае менш за два месяцы. Закон, да таго ж, не забараняе праводзіць выбары раней, прычым канкрэтныя тэрміны пераносу заканадаўча не абумоўленыя. Таму юрыдычных перашкодаў для рэалізацыі ініцыятывы “Эўрапейскай кааліцыі” няма. І калі ўлады зь ёй пагодзяцца, то выбары прэзыдэнта ня могуць прайсьці пазьней за 13 сьнежня 2010 году.
Першы намесьнік старшыні Партыі БНФ Вінцук Вячорка кажа: партыя гэтую ідэю не абмяркоўвала:
“Для нас найважнейшае — зьмена выбарчага заканадаўства і выбарнай практыкі ў іхнай сутнасьці. Найперш гэта гарантаваны ўдзел прадстаўнікоў дэмакратычных партыяў і дэмакратычных кандыдатаў у выбарчых камісіях усіх роўняў. Гэта азначае рэальныя магчымасьці назіраць за працэсам падліку галасоў. А ўсё іншае ёсьць другаснае параўнальна з гэтым”.
Лідэр Лібэральна-дэмакратычнай партыі Беларусі Сяргей Гайдукевіч кажа, што магчымае сумяшчэньне тых і другіх выбараў ён прагназаваў даўно:
“Яшчэ паўтара года таму (і гэта лёгка спраўдзіць праз Інтэрнэт) я сказаў, што прэзыдэнцкія выбары адбудуцца напрыканцы 2010 году. І пачалася палеміка ў інтэрнэце. Пісалі, што Гайдукевіч пераблытаў даты, што ён забыўся, калі адбыліся апошнія прэзыдэнцкія выбары, і г.д. А я ім адказваў: чытайце Канстытуцыю. І казаў, што двое выбараў павінны быць сумешчаны”.
Старшыня Цэнтравыбаркаму Лідзія Ярмошына сёньня ў інтэрвію “Свабодзе” пацьвердзіла, што беларускае заканадаўства не забараняе такую магчымасьць. Аднак асабіста яна ідэю сумяшчэньня мясцовых і прэзыдэнцкіх выбараў не падтрымлівае:
“Няма тэхналёгіі сумяшчэньня. Калі б размова ішла пра адначасовае правядзеньне мясцовых і парлямэнцкіх выбараў, то тут было б прасьцей. У нас у законе запісана, што парлямэнт, прызначаючы прэзыдэнцкія выбары, мае права ўскласьці абавязкі тэрытарыяльных выбарчых камісіяў па выбарах прэзыдэнта на стала дзеючыя тэрытарыяльныя камісіі па выбарах дэпутатаў мясцовых саветаў. Але калі парлямэнт будзе прымаць такое рашэньне, то атрымаецца, што тэрмін дзеяньня паўнамоцтваў тэрытарыяльных камісіяў ужо скончыцца. Іх прыйдзецца ствараць па-новаму. І калі дапусьціць такі варыянт, то атрымаецца, што патрэбна будзе ствараць паралельна дзьве тэрытарыяльныя камісіі ў кожным рэгіёне. Вось такая тэхнічная цяжкасьць. Да таго ж будзе цяжка лічыць галасы ў сельскай мясцовасьці. Вельмі часта тут на адным участку знаходзяцца 9—11 сельскіх акругаў.
Таму пазыцыя ЦВК — выбары ўсё ж не сумяшчаць. Таму што кола людзей, здольных кампэтэнтна працаваць у выбарчых камісіях, даволі вузкае. Гэта — адны і тыя ж людзі. Яшчэ раз скажу: пазыцыя Цэнтравыбаркаму — выбары разьдзяліць. Але гэта ўжо функцыі тых, хто прызначае выбарчыя кампаніі”.