Гісторыя Радыё Свабода ў галасах, уражаньнях і ўспамінах. Аўдыёархіў перадачы “На хвалях Свабоды” (2003-2004).
***
2002
Пашырэньне радыё на канфліктныя рэгіёны. – Госьць: аналітык нашага радыё Ян Максімюк.– Архіў: Мэлёдыі дня.
На радыё адбываюцца чарговыя зьмены. 30 студзеня пачынае вяшчаньне на мовах пушту і дары Радыё Свабодны Афганістан – нагадаю, слухачам, што афганская рэдакцыя Радыё Свабода існавала ў Мюнхэне ад 1985 да 1993 году. Складаная сытуацыя ў Афганістане ва ўмовах барацьбы з тэрарызмам прымусіла кіраўніцтва радыё аднавіць вяшчаньне на гэтую праблемную краіну. У 2002 годзе адбылося і яшчэ адно вяртаньне – нашымі новымі калегамі і непасрэднымі суседзямі ў праскім будынку сталі супрацоўнікі паўночнакаўкаскай службы Радыё Свабода. Папярэдняя паўночнакаўкаская рэдакцыя была створаная яшчэ ў 1951 годзе – першая сярод усіх рэдакцыяў вяшчаньня на Савецкі Саюз – але яна спыніла існаваньне ў 70-х гадох. І вось 3 красавіка 2002-га распачаліся перадачы на аварскай, чаркескай і чачэнскай мовах. Адбылося ў гэтым годзе і адно разьвітаньне – зачынілася дзеля сваёй непатрэбнасьці чэская рэдакцыя Радыё Свабодная Эўропа.
Беларускія перадачы ў 2002 годзе працягвалі гучаць у пашыраным аб’ёме ў рэжыме жывой мадэрацыі. Гэты год быў для Беларусі даволі бедны на палітычныя падзеі і вызначыўся рэпрэсіямі ўладаў супраць незалежных журналістаў, працягам інтэграцыйных гульняў з Масквою, паглыбленьнем самаізаляцыі афіцыйнага Менску. Сярод новых перадачаў, якія гучалі ў гэтым годзе можна згадаць ”Галерэю свабоды”, прысьвечаную мастацкім тэмам, інфармацыйную мазаіку ”Сьвет за вакном” з удзелам карэспандэнтаў у розных краінах сьвету, тэматычныя выпускі навінаў – навукі, тэхналёгіі, культуры, мэдыцыны. Штодзённая цыклічная перадача 2002 году – ”Мэлёдыя дня”, у якой была прадстаўленая беларуская музыка ўсіх жанраў і напрамкаў.
Спампаваць

СЛУХАЦЬ:
Спампаваць
***