Сваякі зьніклых палітыкаў і журналіста ОРТ Зьмітра Завадзкага лічаць, што ўлады могуць бліжэйшым часам — да пачатку прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі — зымітаваць раскрыцьцё гучных спраў, каб зьняць галоўную перашкоду ў перамовах з Захадам.
На прэсавай канфэрэнцыі яны выказалі заклапочанасьць тым, што ўлады апошнім часам пачалі распаўсюджваць інфармацыю пра пошук зьніклых апанэнтаў Аляксандра Лукашэнкі.
Жонка зьніклага амаль 10 гадоў таму Віктара Ганчара Зінаіда і маці зьніклага журналіста Зьмітра Завадзкага Вольга Завадзкая, якія давалі інтэрвію высланым зь Беларусі журналістам НТВ, упэўненыя, што здымачную групу затрымалі менавіта з-за таго, што ўлады ня хочуць, каб грамадзтву яшчэ раз нагадвалі пра справы зьніклых. Гаворыць Зінаіда Ганчар:
“Я ўпэўненая, што ўлады добра ведаюць, што мы нічога новага ў справах выкрадзеных людзей ня ведаем. Калі яны баяліся, што гэтая тэма выльецца за межы краіны, то і там усе добра ведаюць пра зьніклых. Гэтую тэму закрыць цяпер не атрымаецца. Гэта самае вострае пытаньне цяпер у часе ўсіх перамоваў з эўрапейскімі структурамі.
Гэтая тэма будзе гучаць, пакуль ня будуць раскрытыя злачынствы. 16 верасьня будзе 10 гадоў. Мы даем уладзе часовы люфт — месяц. Падумайце і выступіце перад грамадзкасьцю”.
Зінаіда Ганчар, Вольга Завадзкая і Ўльяна Захаранка зьвярнуліся ў ПАРЭ з просьбай дабіцца парлямэнцкіх слуханьняў пра справу зьніклых у Беларусі. У звароце да генэральнага пракурора Рыгора Васілевіча яны просяць да 16 верасьня даць справаздачу пра вынікі расьсьледаваньня.
З просьбай ініцыяваць міжнароднае расьсьледаваньне гучных спраў сваякі зьніклых зьвярнуліся да прэзыдэнта ЗША Барака Абамы, прэзыдэнта Расеі Дзмітрыя Мядзьведзева, канцлера Нямеччыны Ангелы Меркель, прэм’ер-міністра Швэцыі Фрэдэрыка Рэйнфэльта.
Вольга Завадзкая падчас прэсавай канфэрэнцыі заявіла, што баіцца, каб справу яе сына не спынілі з-за тэрміну даўнасьці.
“Улады і пракуратура нам не адказалі на пытаньні. Больш за тое, яны нам не далі разгорнутай пастановы, у якой бы яны нас апавясьцілі пра сьледчыя мерапрыемствы цягам гэтых гадоў. Мы заўсёды атрымлівалі адпіскі, што сьледзтва вядзецца, але цела няма — і справы няма. Страшна сабе ўявіць, што гэтыя справы за даўнасьцю гадоў сыдуць у нябыт”.
Намесьнік старшыні Беларускага Хэльсынскага камітэту Гары Паганяйла паведаміў, што пасьля разгляду тых дакумэнтаў, якія маюць сваякі ў справе выкраданьня Зьмітра Завадзкага, ён пераканаўся, што віна пакараных Ігнатовіча і Маліка не даказаная.
Ён лічыць, што, хутчэй за ўсё, былым байцам спэцпадразьдзяленьня “Алмаз” паабяцалі за прызнаньне віны замяніць сьмяротнае пакараньне на зьняволеньне, бо на іхнім сумленьні — сьмерць некалькіх чалавек. Такім чынам, высьвятленьне імёнаў сапраўдных злачынцаў яшчэ наперадзе.
Лідэр АГП Анатоль Лябедзька выказаў сваё меркаваньне:
“Па-першае, людзі ў Беларусі могуць забыцца пра эканамічныя праблемы ці яшчэ пра нешта, але ніколі не дадуць індульгенцыі на забойства людзей.
Па-другое, міжнародная супольнасьць так ці інакш зьняла ўсе вострыя пытаньні, якія былі адрасаваныя Лукашэнку. Цяпер, за выключэньнем гэтых гучных спраў, няма нічога, што можна было б выставіць як рахунак для Аляксандра Лукашэнкі і ягонага атачэньня. Вось гэтую тэму ні Брусэль, ні Вашынгтон ня змогуць сьпіхнуць і сказаць, што яе не існуе.
Мы можам прагназаваць, што бліжэйшым часам беларускія ўлады пакажуць, як той казаў, казлоў адпушчэньня і скажуць: “Вось гэта яны вінаватыя. Гэта яны скралі людзей. А мы чыстыя, белыя і пушыстыя”.
Таму трэба быць пільнымі і казаць, у чым зацікаўленыя цяпер улады. Ці супадае гэта з тым, чаго хочуць сваякі скрадзеных і забітых?”
16 верасьня ў 40 гарадах Беларусі адбудуцца акцыі салідарнасьці зь сем’ямі зьніклых. Заплянаваныя і іншыя мерапрыемствы, якія маюць на мэце прыцягнуць увагу грамадзкасьці да падзеяў дзесяцігадовай даўніны.

Зьнікненьні вядомых людзей у Беларусі