У Гарадоцкім раённым судзе пачаўся разбор справы старшыні мясцовай суполкі Партыі БНФ Леаніда Аўтухова, якога вінавацяць у арганізацыі і правядзеньні несанкцыянаванай акцыі 27-га ліпеня.
У той дзень некалькі мясцовых апазыцыянэраў, а таксама актывістаў зь Віцебску выйшлі на цэнтральную плошчу райцэнтру, каб павіншаваць мінакоў з чарговымі ўгодкамі прыняцьця Дэклярацыі аб сувэрэнітэце Беларусі.
У пастарунку на спадара Аўтухова склалі пратакол пра тое, што ён парушыў 2-ю і 3-ю часткі артыкула 23.34 Кодэксу аб адміністратыўных правапарушэньнях: быў арганізатарам несанкцыянаванай акцыі і цягам гэтага году ўжо другі раз быў затрыманы за ўдзел у падобных імпрэзах.
Яму пагражае штраф памерам ад 20-ці да 50-ці базавых велічынь або арышт на тэрмін да 15-ці сутак.
Пратаколы пра ўдзел у несанкцыянаванай акцыі 27-га ліпеня былі складзеныя таксама на затрыманых разам зь ім жыхароў Віцебску -- Валерыя Раманенку з “Маладой Грамады”, Ірыну Пятрову з руху “Джынс за Свободу” ды Тараса Сургана, прадстаўніка “Маладой Беларусі”. Аднак яны позваў у суд пакуль не атрымалі.