Чаму расейскі прэзыдэнт Дзьмітры Мядзьведзеў выступіў з рэзкім дэмаршам адносна ўкраінскага кіраўніцтва і вырашыў пакуль не накіроўваць расейскага пасла ў Кіеў? Якую рэакцыю выклікалі ва Ўкраіне гэтыя заявы і крокі расейскага кіраўніка? Ці ня ёсьць гэты дэмарш пачаткам больш сур'ёзнага палітычнага наступу Масквы? Як крок Мядзьведзева адаб’ецца на ўкраінскай выбарчай кампаніі? Гэтыя пытаньні ў “Экспэртызе Свабоды” абмяркоўваюць: дырэктар Кіеўскага інстытуту нацыянальнай стратэгіі Косьць Бандарэнка і палітычны аглядальнік расейскай газэты “The New Times” Вадзім Дубноў.
Дракахруст: Якую рэакцыю ва Ўкраіне выклікаў дэмарш расейскага прэзыдэнта – ягоны выступ на відэаблогу з рэзкай крытыкай палітыкі Ўкраіны, ліст прэзыдэнту Юшчанку, рашэньне пакуль не пасылаць у Кіеў новага пасла Расеі?
Бандарэнка: Ва Ўкраіне заява расейскага прэзыдэнта выклікала пераважна абурэньне і неразуменьне. Большасьць палітычных сілаў крытычна выказалася наконт таго, што Дзьмітры Мядзьведзеў вырашыў не пасылаць пасла ва Ўкраіну. Гэтая заява выклікала адваротнае дзеяньне. Большасьць палітыкаў і экспэртаў выказалі думку, што Дзьмітры Мядзьведзеў такім чынам падыграе Віктару Юшчанку, бо рэйтынгі Віктара Юшчанкі пачалі рэзка ўзрастаць. Ён, як антытэза крамлёўскай палітыцы, стаў успрымацца насельніцтвам на захадзе і ў цэнтры Ўкраіны лепш, чым раней. Мядзьведзеў атрымаў вынік, процілежны таму, якога чакаў. Толькі Партыя Рэгіёнаў і камуністычная партыя, якія займаюць прарасейскую пазыцыю, выказаліся ў падтрымку пазыцыі расейскага прэзыдэнта.
Ва Ўкраіне заява расейскага прэзыдэнта выклікала пераважна абурэньне і неразуменьне
К. Бандаренка.
Цікавай была рэакцыя і звычайных грамадзян, бо ўжо ўчора ў Інтэрнэце з'явілася пародыя на выступ Мядзьведзева. У гэтай пародыі расейскі прэзыдэнт палохае Ўкраіну іншаплянэцянамі. Я думаю, што Расея атрымала адваротны эфэкт.
Дракахруст: Вадзім Дубноў, на Ваш погляд, чым тлумачыцца гэты дэмарш Мядзьведзева – і рэзкія заявы, і адмова пакуль пасылаць новага пасла ў Кіеў?
Дубноў: Дзеля справядлівасьці варта адзначыць, што Кіеў падыграў у гэтай гісторыі, зацягнуўшы працэдуру ўзгадненьня расейскага пасла. Але гэта зусім не тлумачыць і не апраўдвае таго, што зрабіла Масква. Гэта ня мае тлумачэньня з пункту гледжаньня нармальнай рацыянальнай лёгікі. Тут трэба шукаць тлумачэньне ў плашчыні ірацыянальнай лініі, якую праводзіць Масква адносна Кіева.
Масква наважаная на абвастрэньне і засталося толькі падлічыць, якую выгаду яна зьбіраецца з гэтага атрымаць. Я асабіста ў гэтым ніякай асабістай выгады ня бачу, акрамя хіба такіх прыкладных рэчаў, як паўтарэньне падтрымкі Януковіча праз 5 гадоў.
Украінцы глядзяць расейскія тэлеканалы, але гэта ня значыць, што гэта надта ўплывае на іх палітычныя густы.
В. Дубноў.
Я б хацеў папярэдзіць тых скептыкаў, якія перасьцерагаюцца, што гэта працуе супраць Януковіча. Гэта не працуе ні за, ні супраць Януковіча.
Магчыма, тут прычыны ўнутрырасейскія. Адбываецца новая фаза самасьцьвярджэньня Мядзьведзева, які робіць цяпер шмат рознаскіраваных крокаў: гэта жорсткія крокі, зьвязаныя з гадавінай вайны ў Грузіі, гэта спробы лібэральных дэмаршаў, калі ён уступіў у прамую палеміку з прэм'ерам Пуціным.
І гэты новы крок, пры дапамозе якога Мядзьведзеў абазначае сваю, ня вельмі зразумелую, але самастойную нішу.
Дракахруст: Вадзім, заявы Мядзьведзева наконт Украіны прагучалі амаль дакладна ў гадавіну пачатку расейска-грузінскай вайны. Наколькі імаверна, што гэты дэмарш – своеасаблівая артпадрыхтоўка да больш маштабных і сур'ёзных дзеяньняў адносна Ўкраіны: палітычных, эканамічных, а магчыма і ваенных?
Дубноў: Немагчыма пазбавіцца ад алюзіяў, і Юшчанка ставіцца на адну дошку з Саакашвілі па ўсіх парамэтрах, нават тэкстуальна, бо
Грузінская вайна вельмі папулярная сярод расейскага насельніцтва
В. Дубноў
Але я мяркую, што ўсё паўтарацца, як паложана, ў выглядзе фарсу. Справа ў тым, грузінская вайна вельмі папулярная сярод расейскага насельніцтва, расейскае насельніцтва вельмі ганарыцца тым, што яно лічыць перамогай у леташнім жніўні. І гэтыя алюзіі невыпадковыя, наадварот, націскаюцца тыя кропкі ў душы расейскага грамадзяніна, якія выклікаюць у яго ўспаміны пра жнівень 2008 году. Украінская лінія зараз абсалютна сьвядома разыгрываецца ў жанры грузінскай менавіта з гэтай прычыны.
Дракахруст: Косьць, вось Вы сказалі пра суцэльнае абурэньне заявамі Мядзьведзева. Але вось Януковіч расейскага прэзыдэнта фактычна падтрымаў, Арсені Яцэнюк шмат ў чым з Мядзьведзевым пагадзіўся, Юлія Цімашэнка захоўвае маўчаньне. А гэта ж – галоўная прэтэндэнты на пасаду прэзыдэнта Ўкраіны. Дык ці настолькі ўжо суцэльнае абурэньне?
Бандарэнка: У многіх палітыкаў выклікала абурэньне не самая пастаноўка пытаньня Дзьмітрыем Мядзьведзевым, а тое, што такім чынам
Мядзьведзеў фактычна падвышае рэйтынгі Віктара Юшчанкі
К. Бандарэнка
Пазыцыя Юліі Цімашэнкі зразумелая. У яе атачэньні цяпер няма адзінай думкі па гэтым пытаньні.
Дракахруст: Вадзім, а на Ваш погляд ці сапраўды сваім лістом і сваімі заявамі Мядзьведзеў фактычна зрабіў электаральную паслугу Юшчанку?
Дубноў: Расейскі ўдзел ва ўкраінскай кампаніі надзвычай драматызуецца. Калі нават Юшчанка разумна адыграе гэты ліст, ён можа падвысіць свой рэйтынг на 1-1.5%. Але прынцыпова расклад гэта ніяк ня зьменіць.
Дракахруст: Косьць, а наколькі расейская тэма будзе важнай на наступных прэзыдэнцкіх выбарах ва Ўкраіне?
Бандарэнка: Украінска-расейскія адносіны ня ёсьць галоўнай тэмай цяперашняй выбарчай кампаніі. У той жа час пытаньне стасункаў з
Пытаньне стасункаў з Расеяй будуць увесь час узьнікаць падчас выбараў.
К. Бандарэнка