Брытанскае пасольства ўзначаліць новая амбасадарка

  • БелаПАН

Амбасадар Вялікай Брытаніі Найджэл Гулд-Дэвіс

Пасол Вялікабрытаніі Найджэл Гулд-Дэвіс у верасьні пакіне Беларусь у сувязі з заканчэньнем тэрміну дыпляматычнай місіі.

Новым паслом Злучанага Каралеўства ў Беларусі прызначаная Розмары Томас. Яна плянуе прыбыць у Мінск у верасьні.

Розмары Томас — кар'ерны дыплямат. Працуе ў МЗС Вялікабрытаніі з 1991 году. У розны час працавала ў аддзеле па падрыхтоўцы саміту Эўропа — Азія (ASEM) і аддзеле Расіі дэпартамэнту Ўсходняй Эўропы, узначальвала дэпартамэнт па супрацоўніцтве з АБСЭ і Саветам Эўропы і дэпартамэнт па ваенных злачынствах. Затым працавала ў Адэсе саветнікам па сувязях з грамадзкасьцю і прэсай місіі ЭЗ па прыгранічнай дапамозе Малдове і Ўкраіне, была першым сакратаром у пытаньнях супрацьдзеяньня гандлю наркотыкамі пасольства Вялікабрытаніі ў Аўганістане.

Найджэл Гулд-Дэвіс ў Дні Блогера на сайце Свабоды: Брытанец у Менску