Намесьніца лідэра “Маладога фронту” Наста Палажанка і моладзевы актывіст Дзяніс Карноў атрымалі адказ зь міліцыі, адміністрацыі Фрунзенскага раёну Менску і пракуратуры на сваю скаргу пра тое, што іх выкраданьне на 25 сакавіка не расьсьледавалася як мае быць праваахоўнымі органамі.
25 сакавіка, у Дзень Волі, Насту Палажанку й Дзяніса Карнова схапілі невядомыя людзі, адвезьлі за горад. Насту выкінулі з машыны раней, а Дзяніса завезьлі ў лес. Там на ім парэзалі джынсы, паставілі яго на калені ў сьнег і загадалі стаяць, пакуль яны ня сыдуць.
Мабільныя тэлефоны Насты й Дзяніса выкрадальнікі забралі сабе.
Наста і Дзяніс зьвярнуліся ў міліцыю й пракуратуру Фрунзенскага раёну з заявай, каб знайшлі злачынцаў. Але празь нейкі час там адмовіліся распачынаць крымінальную справу. Актывісты абскардзілі гэтае рашэньне і сёньня атрымалі адказ, у якім паведамляецца, што расьсьледаваньне было праведзена недастаткова, і справа аднаўляецца.
Раней, 19 сьнежня, такім жа чынам быў выкрадзены ля пад’езду свайго дому лідэр руху “Маладая Беларусь” Артур Фінькевіч. Хлопца завезьлі ў лес пад Ракавам, зьбілі, адабралі мабільны тэлефон і выкінулі з машыны. Справа па факце выкраданьня Артура Фінькевіча была распачата ў міліцыі Першамайскага раёну. На сёньня яна прыпыненая.
Моладзевыя актывісты адзначылі, што людзьмі, якія іх выкрадалі, кіраваў чалавек у цывільным, выкрадальнікам аддавалі загады, пры іх былі рацыі.