Аляксандар Лукашэнка падчас паездкі у Ляхавіцкі раён Берасьцейскай вобласьці заявіў, што пачынаецца рэвалюцыя ў сьвінагадоўчай галіне, вучыў, як правільна абыходзіцца з саломай і паабяцаў, што “з 2011 году мы будзем жыць, як у Эўропе”.
У сьвінагадоўчай галіне Беларусі пачынаецца рэвалюцыя, заявіў кіраўнік Беларусі. Паводле яго, тры гады таму некалькі заходніх інвэстараў прапанавалі рэалізаваць у Беларусі праекты па сьвінагадоўлі. Адзін комплекс, разьлічаны на ўтрыманьне 25 тысячаў галоў, быў пабудаваны ў Магілёўскай вобласьці па галяндзкіх тэхналёгіях. У Ляхавіцкім раёне створаны сьвінакомплекс па тэхналёгіях датчан. "Мы атрымалі самыя сучасныя сьвінакомплексы ў сьвеце, і цяпер ёсьць узор, каб навучыць астатніх у Беларусі. На гэтых пілётных праектах мы навучыліся, як будаваць, ствараць новыя канструкцыі. Такім чынам, мы будзем перабудоўваць усю краіну ў гэтай галіне", – сказаў кіраўнік дзяржавы.
Беларуская сельская гаспадарка будзе даведзена да стандартаў сусьветнага ўзроўню, заявіў таксама кіраўнік Беларусі пасьля наведваньня сьвінакомплексу беларуска-дацкага ЗТАА "Белдан". Прэзыдэнт падкрэсьліў, што такія комплексы неабходна паступова ўкараняць ва ўсёй рэспубліцы:
"Вось узор. Нам трэба вызначыцца, колькі комплексаў неабходна ў рэгіёнах, і паступова рэканструяваць старыя і ствараць такія сучасныя комплексы. Нічога прыдумляць не трэба, мы ўжо бяром гатовыя тэхналёгіі. Сёньня іх трэба "выцягваць" з Эўропы", – сказаў Аляксандр Лукашэнка, дадаўшы, што ў гэтым станоўчыя рысы сусьветнага крызісу, які садзейнічае таму, што эўрапейцы ідуць працаваць у новыя для сябе рэгіёны.
Прэзыдэнт таксама падкрэсьліў, што да 1 студзеня 2010 года поўнасьцю на эўрапейскія нормы выйдзе будаўнічая галіна. "З 2011 года, я ўпэўнены, мы будзем жыць, як у Эўропе, падцягнуўшы і іншыя напрамкі", – сказаў ён.
Аляксандар Лукашэнка сярод іншага гаварыў пра эфэктыўнасьць перапрацоўкі саломы. "Ня дай Бог, вы не папрацуеце з саломай, будзеце яе спальваць або пакідаць безгаспадарнай на палях. Тады наракайце самі на сябе, – сказаў ён. – Навошта вы яе зьбіраеце на палях? Растрасіце яе, унясіце калій і азот. Калі мы цяпер своечасова ўнясём гэта ўгнаеньне, тады ў нас будуць разьвязаны рукі вясной", – дадаў Лукашэнка.