Міжнародны дырэктар бюро правоў чалавека і захаваньня законнасьці амэрыканскі праваабаронца Леанід Стонаў спрабуе зарэгістраваць аддзяленьне арганізацыі ў Менску. Ён наведаў памятныя для габрэяў мясьціны і падзяліўся сваімі ўражаньнямі са “Свабодай”.
У Мін’юст пададзеныя дакумэнты на рэгістрацыю бюро міжнароднай арганізацыі правоў чалавека, галаўны офіс якой знаходзіцца ў Вашынгтоне.
Гэта ня першая спроба рэгістрацыі. Раней бюро было зарэгістравана ў 1998 годзе, а ў 1999 не прайшло перарэгістрацыю. У 2002 – 2004 гадах яно было зарэгістравана як прадстаўніцтва арганізацыі пры МЗС.
Леанід Стонаў сустракаўся з амбасадарам Ізраілю, кіраўніком дыпмісіі ЗША, з амбасадарам АБСЭ, з праваабаронцамі Хэльсінскага камітэту і “Мэмарыялу”.
Леанід Стонаў ведае пра антысэміцкія графіці, якія час ад часу зьяўляюцца ў розных гарадах. Амэрыканскі праваабаронца наведаў былое лецішча колішняга кіраўніка беларускага НКВД Цанавы, дзе на сьцяне напісана: “Сьмерць Міхоэлсу”, а побач перакрэсьленая зорка Давіда і фашысцкая свастыка.
На вуліцы Гебелева побач з мэмарыяльным знакам герою антыфашысцкага падпольля пакінулі свой сьлед фанаты менскага “Дынама”, якія напісалі пра сябе, што яны нацы на 100%. У Слуцку на мэмарыяле ахвярам фашызму і нават на дзьвярах супольнага габрэйскага дома ў Менску экстрэмісцкія антысэміцкія надпісы.
“У краіне, якая перамагла фашызм, такі выбух праяваў ксэнафобіі на могілках і г.д. нас вельмі хвалюе. Мне падаецца, што гэта гастролі нэанацыстаў з Расеі. Нехта іх тут, як кажуць цяпер, “крышуе”. Праяваў вялікарускага шавінізму тут ніколі не было. Гэта сумна, але яшчэ большы сум выклікае адсутнасьць рэакцыі ўладаў на гэта. Магчыма, яны не разумеюць небясьпекі ці ня хочуць думаць пра гэта”? – кажа Леанід Стонаў.
Амэрыканскі праваабаронца выказаўся наконт палітыкі ўраду:
“Мне спадабалася, што адмянілі вось гэты ўказ 991, які выклікаў такую нэгатыўную рэакцыю народу. Мяне ўразіла, як хутка гэта было зроблена. Значыць, прыслухоўваюцца ўлады да думкі народу. Я разумею, што на гэты конт ёсьць розныя погляды. Магчыма, перад тым, як прымаць закон, трэба было параіцца з грамадзкай супольнасьцю, якой, магчыма, і няма, але ёсьць грамадзкія арганізацыі. Гэта іншае пытаньне, але мне спадабалася такая хуткая рэакцыя”.
Леанід Стонаў паведаміў, што калі бюро не зарэгіструюць, то сябры арганізацыі усё роўна будуць працаваць:
“Ведаеце, увесь час давядзецца дзейнічаць з аглядкай. Ці не зрабілі мы чаго супрацьпраўнага”.
Леанід Стонаў апавёў, што яго арганізацыя разам з Маскоўскай Хэльсінскай групай і міжнародным моладзевым праваабарончым рухам стварылі “Кааліцыю супраць нянавісьці”, у якую ўваходзяць 52 арганізацыі. Леанід Стонаў лічыць, што кааліцыя можа зрабіць больш за асобныя праваабарончыя арганізацыі ў барацьбе з ксэнафобіяй.
“Наша арганізацыя зацьвярджае прыярытэт правоў чалавека над іншым. Мы лічым, што калі захоўваюцца правы чалавека, то адначасова не ўзьнікае праблем з правамі нацый, народаў, рэлігійных меншасьцяў і г.д.”.
Спачатку арганізацыя, дырэктарам якой зьяўляецца Леанід Стонаў, была аб’яднаньнем камітэтаў у падтрымку габрэяў былога СССР. Яна ўтварылася стыхійна як рэакцыя на так званую “ленінградзкую справу”, калі група габрэяў і негабрэяў угнала самалёт з карэльскай паўвыспы ў Швэцыю. Угоншчыкаў арыштавалі і судзілі за захоп самалёту, але, насамрэч, мэтай акцыі было прадэманстраваць сьвету, што ў СССР грамадзянаў не пускаюць за мяжу.
Рашэньне наконт рэгістрацыі менскага бюро стане вядома праз месяц.
Гэта ня першая спроба рэгістрацыі. Раней бюро было зарэгістравана ў 1998 годзе, а ў 1999 не прайшло перарэгістрацыю. У 2002 – 2004 гадах яно было зарэгістравана як прадстаўніцтва арганізацыі пры МЗС.
Леанід Стонаў сустракаўся з амбасадарам Ізраілю, кіраўніком дыпмісіі ЗША, з амбасадарам АБСЭ, з праваабаронцамі Хэльсінскага камітэту і “Мэмарыялу”.
Леанід Стонаў ведае пра антысэміцкія графіці, якія час ад часу зьяўляюцца ў розных гарадах. Амэрыканскі праваабаронца наведаў былое лецішча колішняга кіраўніка беларускага НКВД Цанавы, дзе на сьцяне напісана: “Сьмерць Міхоэлсу”, а побач перакрэсьленая зорка Давіда і фашысцкая свастыка.
На вуліцы Гебелева побач з мэмарыяльным знакам герою антыфашысцкага падпольля пакінулі свой сьлед фанаты менскага “Дынама”, якія напісалі пра сябе, што яны нацы на 100%. У Слуцку на мэмарыяле ахвярам фашызму і нават на дзьвярах супольнага габрэйскага дома ў Менску экстрэмісцкія антысэміцкія надпісы.
У краіне, якая перамагла фашызм, такі выбух праяваў ксэнафобіі на могілках і г.д. нас вельмі хвалюе.