“АБЛОГА. ТЫДЗЕНЬ З БЛОГЕРАМ” — летні праект сайту “Свабоды”, аўтарскі агляд самых цікавых публікацый, камэнтароў, дыскусій у беларускай блогасфэры ад вядомых блогераў. Пяць разоў на тыдзень. На гэтым тыдні цікавосткі ў фрэнд-стужцы, суполках Жывога Журналу і іншых плятформаў шукае і камэнтуе antanian --> http://antanian.draniki.com/ .
Зь цягам часу выпрацаваў уласную сыстэму назіраньня за эканамічным жыцьцём. Паказальнікі заўсёды пад рукою, і ня трэба лазіць па доўгіх справаздачах міністэрстваў статыстыкі. Напрыклад, спажывецкі аптымізм лягчэй і прасьцей за ўсё ацэньваецца па даўжыні бычкоў на прыпынках грамадзкага транспарту. Калі бычкі ў сваёй большасьці доўгія — значыць, курцы спакойна і ўпэўнена глядзяць у бліжэйшую будучыню. Калі акуркі дапаленыя да самага фільтру — адзнака таго, што ня ўсё гладка. Колькасьць пэнсіянэраў на рынку сьведчыць пра стан гэтай сацыяльнай групы. Калі іх шмат — то ўсё ў парадку. Калі цябе ў чарзе па яблыкі не штурхаюць бабулькі (а штурхацца за доўгае жыцьцё яны такі навучыліся) — значыць, кошты ацяпленьня для іх зноўку сталі непад’ёмнымі. Шмат можна знайсьці падобных паказчыкаў, не зазіраючы ў дурныя паперы.
Мэтодыкі зусім не арыгінальныя, але яны працуюць і дапамагаюць арыентавацца ў сытуацыях. За станам беларускага грамадзтва, не выяжджаючы зь Вільні, таксама можна сачыць бяз сродкаў масавай інфармацыі. Даволі паказальным зьяўляецца такі парамэтар, як колькасьць беларускіх чаўнакоў на віленскіх рынках і тое, якія тавары яны спрабуюць прадаваць.
Шэры імпарт цікавы для назіраньня ў першую чаргу тым, што ён дазваляе адразу вызначыць, за якую прадукцыю беларускіх прадпрыемстваў у Вільні можна атрымаць хуткія грошы.І, адпаведна, якія тавары каштуюць значна таньней, чым у Літве.
Асартымэнт невялікі, але збольшага стабільны: беларускі трыкатаж (зь незразумелых прычын ён больш якасны), лекі, посуд слуцкага заводу, любімыя літоўскімі пэйзанамі менскія ровары і запчасткі да іх. Калі ж уважліва прагледзець прыватныя аб’явы, то можна знайсьці попыт і прапанову на фотапрадукцыю вытворчага аб’яднаньня “БелОМО”. Ад савецкіх часоў з усяго шырокага асартымэнту фотапрадукцыі на былым заводзе Вавілава засталася толькі звышшыракакутная оптыка, але яна мае даволі высокія каціроўкі сярод аматараў. Пазнаёміцца з тым, як працуюць беларускія аб’ектывы, можна тут, а ў суполцы minsk_by вам падкажуць, дзе гэтае дзіва можна набыць у Менску. Калі раптам закарціць мець падобную цацку.
Канечне, “крызіс” — адно з самых частотных слоў у сёньняшніх слоўніках СМІ. Тут і гугла пінаць ня трэба. Усе гэтыя эканамічныя непрыемнасьці ня лепшым чынам адбіліся на дзяржаўным фінансаваньні гуманітарных навук і культуры наагул. І гэта зусім не зьдзіўляе. Нейкія праекты спыняюцца, банкрутуюць часопісы, вядуцца розныя непрыемныя рэарганізацыі. У Вільні, дарэчы, Міністэрства адукацыі і навукі мае намер ліквідаваць бібліятэку Акадэміі навук. Праект грандыёзны ў сваім нэронаўскім замаху. Як пратэстуе літоўская інтэлігенцыя? Зьбірае віртуальныя подпісы пад віртуальнай пэтыцыяй. На нешта іншае не хапае ці то сьмеласьці, ці то ідэяў.
Як вынікае з блогу Сяргея Сматрычэнкі, падобныя праблемы не абмінулі і Чэхію. Праўда, тамтэйшыя пратэсты навуковай супольнасьці маюць больш выразны і запамінальны характар. Напрыклад, супрацоўнікі акадэміі навук сымбалічна павесілі свайго калегу з вакна акадэміі.
Вядома, тэма дня ў Беларусі — гэта ўтапічная пастанова ўраду за нумарам 991. Утопіі — справа цікавая, але жыць і працаваць пад кіраўніцтвам непрадказальных утапістаў троху раздражняе. Але вось у блогу Ліпковіча мы знойдзем прыклад таго, што далёка ня ўсё, што выходзіць з сакратарыяту гэтай установы — блытанае і непрыстасаванае да рэальнага жыцьця трызьненьне.
У дзёньніку, які вядзе antilushpak, знайшоў цікавую навіну. Выйшаў альбом магілёўскай ска-банды Zatoczka. У запісе прыводзіцца нават лінк, па якім можна той альбом сьцягнуць. Але зацаніць прагрэс аўтараў у свой час нашумелай песьні “Хакей” мне не ўдалося. І зусім не таму, што на вокладцы альбому ёсьць строгае папярэджаньне пра наяўнасьць нецэнзурнай лексыкі. Проста файл з музычным альбомам разьмешчаны на сэрвэры freespace.by, паслугі якога для карыстальнікаў небеларускіх сетак блякуюцца. Дастаткова на мапе правесьці мяжу — а ахвочыя ахоўваць яе знойдуцца.
Толькі такое вось уражаньне, што ня ў тым месцы тую мяжу правялі. Неяк адстаў я ад беларускіх рэаліяў. Сёньня нарэшце і ваш карэспандэнт даведаўся, што ў Рэспубліцы Беларусь шырока сьвяткуецца дзень паветрана-дэсантных войскаў. З размахам і рытуаламі, якія мне давялося назіраць у сталіцы нашай шырокай радзімы на пачатку 90-х. Як ні дзіўна, уражаньні ў беларускіх блогераў ад гульняў п’яных гопнікаў збольшага станоўчыя. “Адно з тых нешматлікіх сьвятаў, якое сапраўды засталося сьвятам”. Я б да такой дэфініцыі тых гомаэратычных гульняў не дадумаўся пад руляй душманскага аўтамату.
У блогу iten разьвіваецца тэма сьвятаў. Цытую “Цікава, чаму Дзень настаўніка праходзіць так сумна, чаму настаўніцы не купаюцца ў фантанах, не бухаюць, не ідуць калёнай па вуліцы, не перакрываюць сваімі целамі рух на дарозе, ня лашчаць адна адну прылюдна”.
Можа, і сапраўды настаўніцам варта пераняць перадавы досьвед? Можа, імідж прафэсіі троху паправіўся. Бо колькі памятаю сваё школьнае дзяцінства — вучылак тых баяўся і ненавідзеў, як маджахед савецкага дэсантніка. Зараз разумею, што дарма. Але мінулага не вярнуць. Шкада, канечне.
Мэтодыкі зусім не арыгінальныя, але яны працуюць і дапамагаюць арыентавацца ў сытуацыях. За станам беларускага грамадзтва, не выяжджаючы зь Вільні, таксама можна сачыць бяз сродкаў масавай інфармацыі. Даволі паказальным зьяўляецца такі парамэтар, як колькасьць беларускіх чаўнакоў на віленскіх рынках і тое, якія тавары яны спрабуюць прадаваць.
Шэры імпарт цікавы для назіраньня ў першую чаргу тым, што ён дазваляе адразу вызначыць, за якую прадукцыю беларускіх прадпрыемстваў у Вільні можна атрымаць хуткія грошы.