Місія МВФ прыедзе ў сярэдзіне жніўня

Пра гэта сёньня паведаміў на прэсавай канфэрэнцыі першы намесьнік старшыні праўленьня Нацыянальнага банку Беларусі Павал Калаур. Ён сказаў, што гэты візыт зьяўляецца плянавым і маніторынгавым.

Спадар Калаур таксама адзначыў: “Мы імкнемся выконваць усе абавязкі, якія бралі на сябе. Канечне, мы не выключаем, што па асобных пазыцыях нам будуць задаваць пытаньні. Але гэта — звычайная працэдура маніторынгавага візыту”.