19 гадоў Дэклярацыі аб сувэрэнітэце

27 ліпеня 1990 года Вярхоўны Савет БССР прыняў Дэклярацыю аб дзяржаўным сувэрэнітэце. З 1991 па 1996 гады галоўнае нацыянальнае сьвята Беларусі — Дзень незалежнасьці — адзначалася 27 ліпеня.

Дэклярацыя абвясьціла поўны дзяржаўны сувэрэнітэт БССР як вяршэнства, самастойнасьць і паўнату дзяржаўнай улады рэспублікі ў межах яе тэрыторыі, правамоцнасьць яе законаў, незалежнасьць рэспублікі ў замежных адносінах, -- паведамляе БелаПАН.

25 жніўня 1991 года Дэклярацыя аб дзяржаўным сувэрэнітэце атрымала статус канстытуцыйнага закона, на падставе якога былі унесены зьмены і дапаўненьні ў Канстытуцыю БССР 1978 года.

Новая Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь была прынята 15 сакавіка 1994 года. Па выніках рэспубліканскага рэфэрэндуму 14 мая 1995 года рускай мове быў нададзены статус другой дзяржаўнай мовы, герб і сьцяг Беларусі — зьменены.

З 1991 па 1996 гады галоўнае нацыянальнае сьвята Беларусі — Дзень незалежнасьці — адзначалася 27 ліпеня і было прымеркавана да даты прыняцьця Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце. Пасьля прыходу да улады Аляксандра Лукашэнкі ў выніку рэфэрэндуму 1996 года было прынята рашэньне аб сьвяткаваньні Дня Рэспублікі (Дня незалежнасьці) 3 ліпеня, у дзень вызваленьня Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.


Апытаньне на вуліцах Менску: ці адбыўся сувэрэнітэт Беларусі?



Дынаміка адказаў на пытаньне “Вы асабіста выйгралі ці прайгралі ад таго, што Беларусь стала незалежнай дзяржавай?”, %

Варыянт адказу10'0610'0703'0812'08
Выйграў (-ла)49.838.143.139.9
Прайграў(-ла)15.629.425.819.4
Цяжка адказаць/Няма адказу34.632.531.140.7

Крыніца: http://www.iiseps.org/12-08-09.html


Круглы стол: “Прыняцьце Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце: Як гэта было”




На думку Станіслава Шушкевіча, які ў момант прыняцьця Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце займаў пасаду першага намесьніка старшыні Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, калі б увесь гэты час у Беларусі дзейнічала Канстытуцыя 1994 года, "беларусы жылі б зусім інакш". "На жаль, яе зьмянілі ў бок вяртаньня савецкіх парадкаў. Сёньня ў Беларусі чалавек не адчувае сябе паўнавартасна ў грамадзтве. Нам цяжка выйсьці на вуліцу з пратэстам, мы абмежаваны ў атрыманьні праўдзівай інфармацыі. Фактычна, зьмяняючы Канстытуцыю, мы страцілі свабоду", — лічыць палітык.



Калі бы сёньня праходзіў рэфэрэндум пра аб’яднаньне Беларусі і Расеі, як бы Вы прагаласавалі?



Калі бы зараз ў Беларусі праводзіўся рэфэрэндум з пытаньнем, ці ўступаць Беларусі ў Эўрапейскі зьвяз, які быў бы Ваш выбар?



Калі б прыйшлося выбіраць паміж аб’яднаньне з Расеяй і ўступленьнем ў Эўразьвяз, што б Вы выбралі?


Апытаньне зарэгістраванага ў Літве Незалежнага інстытуту сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледваньняў. Апытана 1515 чалавек. Дадзеныя за чэрвень 2009.