Двое забойцаў зь вёскі Пухавічы Жыткавіцкага раёну - Сяргей Аліфяровіч ды Ігар Макарэвіч, пакараныя судом адпаведна на 5 і 3 гады пазбаўленьня волі за самасуд над аднавяскоўцам, памілаваны ўказам Аляксандра Лукашэнкі. Як ставяцца жыхары Пухавічаў да вызваленьня кіраўніком дзяржавы ад адказнасьці іх аднавяскоўцаў за жорсткае забойства Мікалая Макарэвіча, якога падазравалі ў падпалах?
Спадар: “Я згодзен з тым, што іх памілавалі. Во пабачце: ніхто цяпер у Пухавічах не гарыць. Ціха! Наогул пажараў няма – ні ў калгасе, ні ў нас”.
Спадарыня: “Правільна зрабілі, што адпусьцілі хлопцаў. Міес хадзіў па хатах, вымагаў грошы ў людзей, некаторых нават біў. Міліцыя тут вінаватая”.
Спадар: “Забойства ёсьць забойства. За гэта ўсё роўна павінны несьці адказнасьць”.
Спадар: “Так зьдзекаваліся над чалавекам, забілі – і за гэта нічога? Чаму яны не сядзяць, а дома? Няправільна!”
Спадар: “Хтосьці ўкрадзе мяшок бульбы – і сядзіць. А хтосьці чалавека заб’е – і не сядзіць. Усе пачнуць забіваць адзін аднаго – ніхто ня будзе баяцца”.
Спадар: “Няправільна! Я думаю, што яны павінны адказаць за сваё. Павінны сядзець, каб не было самасудаў”.
Спадарыня: “Не сядзецьмуць? Яны ж яго так каралі – і суду ніякага няма? Як жа так – ніякага пакараньня?! І нос адрэзалі, і зубы наверсе былі. Ня дай божа такой сьмерці! Пражыла жыцьцё – ніколі ня бачыла такой сьмерці. Дзе ж тая праўда? Такі зьдзек над чалавекам учынілі – і іх на волю выпусьцілі”.
Спадар: “Ды к што гэта такое – што ён ужо вярхоўны судзьдзя? Нельга самасуд учыняць! Калі ўсе будуць так рабіць, што ж тады будзе? Ёсьць жа дзяржаўныя законы, правасудзьдзе – павінна ж ня так быць. Як жа так? Я лічу, што гэта няправільна. Калі нешта Мікалай і зрабіў, то няхай бы яго суд судзіў, сказаў, што ён вінаваты. Недзе нешта падпалілі, нешта зрабілі – і ўсё на яго. Самасуд учынілі! Калі так пойдзе, будзе анархія. Калі законы не захоўваюцца, то навошта тады прэзыдэнт і ўрад? Законы для ўсіх аднолькава напісаныя”.