Прэзыдэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі вітаў забарону уладаў Беларусі сваім грамадзянам парушаць грузінскае заканадаўства і знаходзіцца ў Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі без дазволу Тбілісі.
“Гэта вельмі сьмелае рашэньне прэзыдэнта Беларусі”, -- заявіў ён сёньня.
“І я хачу сказаць, што гэта першая ластаўка ў гэтым кірунку, і я думаю, што настаў час для паскоранай рэінтэграцыі Беларусі ў міжнародную супольнасьць”, -- сказаў Саакашвілі. Паводле грузінскага прэзыдэнта, “мы ўбачылі, як у вырашальны момант дзейнічалі ўлады Беларусі”
22 ліпеня Міністэрства замежных спраў Беларусі папярэдзіла грамадзянаў краіны, што ў Паўднёвую Асэтыю і Абхазію, якія ў выніку мінулагодняй ваеннай кампаніі прызнаныя Расеяй незалежнымі дзяржавамі, можна ўяжджаць толькі з тэрыторыі Грузіі. Паводле намесьніка начальніка галоўнай консульскай управы МЗС Беларусі Аляксандра Лукашэвіча, уезд іншаземцаў у Абхазіі і Паўднёвую Асэтыю дапускаецца выключна з накірункаў, адпаведна, Зугдыдзкага і Гарыйскага муніцыпалітэтаў