Жалезьнічэнка: “За 15 хвілінаў сказалі: зьбірайся — і каб цябе тут не было”

Першы палітычны прызыўнік, былы студэнт-выдатнік і сябра партыі БНФ Зьміцер Жалезнічэнка на два дні раней за тэрмін звольнены з войска ў запас.

Пасьля другога адлічэньня з унівэрсытэту Зьміцер праслужыў амаль 18 месяцаў у транспартнай вайсковай частцы ў Жлобіне. Прысягі не прымаў.

У дзень звальненьня радавога Жалезьнічэнку прызначалі ў нарад, а пасьля ротны старшына паведаміў Зьмітру, што нарад адмяняецца. “Гэта табе дэмбельскі падарунак”, — пажартаваў старшына й перадаў загад начальства: праз 15 хвілін быць падрыхтаваным да ад’езду дадому”.

Зьміцер Жалезьнічэнка:

“Першы раз, напэўна, супалі мае інтарэсы й інтарэсы дзяржаўнай машыны. Як я зразумеў з ускосных сьведчаньняў, ускосных крыніц, проста вайсковыя чыноўнікі не хацелі, каб паплечнікі прыяжджалі да мяне на дэмбель на КПП. Ну, адпусьцілі раней — і добра. Іншая справа, што зрабілі гэта так, як звычайна гэта робіцца. За 15 хвілінаў сказалі: зьбірайся — і каб цябе тут не было”.

Пазьней на сайце - інтэрвію са Зьмітром Жалезьнічэнкам.