Як праводзяць летні адпачынак вядомыя ў Беларусі людзі? Станіслаў Шушкевіч сумяшчае адпачынак з працай. Анатоль Лябедзька плянуе адпачыць зімой. Мікалай Чаргінец марыць прадаць лецішча.
Былы старшыня Вярхоўнага Савету Станіслаў Шушкевіч сумяшчае адпачынак з працай. За апошнія 35 дзён ён начаваў дома толькі шэсьць разоў. Астатнія дні правёў у Паўднёвай Карэі, Нямеччыне, Польшчы, Літве і Ўкраіне.
“Я выкарыстоўваю гэты час, каб нешта зарабіць ва ўнівэрсытэтах, бо тут жа начальнік дзяржавы пазбавіў мяне пэнсіі. Таму я шмат ежджу, гляджу на сьвет і зарабляю сабе грошы на жыцьцё. У мяне пэнсія, згодна з указам Лукашэнкі, як шчыгрынавая скура. Ён замацаваў маю пэнсію ў старым памеры, і яна паказвае, якая інфляцыя ў Беларусі. Цяпер яна складае 3200 рублёў, крыху больш за адзін даляр”.
Спадар Шушкевіч мяркуе, аднак, правесьці адзін зь летніх месяцаў у Аўстраліі. Гэта адзіны кантынэнт, дзе ён яшчэ ня быў. А ці часта ён бывае на сваім лецішчы?
“Пакуль што вольнага часу для лецішча не было. Ну вось учора мне ўдалося зьезьдзіць на лецішча зь сябрамі, бо я хачу там зрабіць яшчэ адзін пакойчык, дык я купіў дошкі, учора мы іх зручна пераклалі, каб яны падсохлі. Люблю гэтую справу, варушыцца люблю наогул”.
Старшыня АГП Анатоль Лябедзька пакуль плянуе адпачыць зімой:
“Хто як працуе, той так і адпачывае. У мяне пакуль з адпачынкам ніяк, значыць — ня вельмі добра з працай. Трэба лепш працаваць. Так што ўлетку я буду ў звычайным працоўным рэжыме. Паглядзім, можа, узімку, бо мне ўсё ж больш даспадобы зімовы адпачынак, чым летні. Можа, на тыдзень які вырвуся на лыжы ў горы. І гэтым кампэнсуем летні адпачынак”.
Пісьменьнік і палітык Мікалай Чаргінец пакуль яшчэ нават ня думаў пра адпачынак, бо вельмі шмат працы. Ён кажа, што калі і “вырвецца на дзён дзесяць, то будзе адпачываць, дзе давядзецца”. Вольны час ён стараецца праводзіць на лецішчы.
“Калі прыяжджаеш на лецішча а 10—11 вечара, а ў 6 устаеш — і на працу, то гэта ўжо не адчуваеш, што адпачыў. Радасьці няма дачнай. Маленькі гарод, бульбу не саджаў. Ёсьць два парнікі: у адным памідоры, у другім гуркі. Гэта ў раёне Раўбіцкага вадасховішча, толькі з адваротнага боку. Месца нядрэннае, ды толькі лецішча вялікае, прадаць бы яго к чорту. Будаваў на 18 чалавек, такая ў мяне сям’я. А цяпер палова. І цяпер яно мяне не задавальняе ўжо па вялікіх памерах. Апошнія тры гады ніводнага разу нават не пакупаўся, хаця блізка, 200 мэтраў да вады”.

Лябедзька: Пакуль з адпачынкам ніяк, значыць — ня вельмі добра з працай.
Спадар Шушкевіч мяркуе, аднак, правесьці адзін зь летніх месяцаў у Аўстраліі. Гэта адзіны кантынэнт, дзе ён яшчэ ня быў. А ці часта ён бывае на сваім лецішчы?
“Пакуль што вольнага часу для лецішча не было. Ну вось учора мне ўдалося зьезьдзіць на лецішча зь сябрамі, бо я хачу там зрабіць яшчэ адзін пакойчык, дык я купіў дошкі, учора мы іх зручна пераклалі, каб яны падсохлі. Люблю гэтую справу, варушыцца люблю наогул”.
Старшыня АГП Анатоль Лябедзька пакуль плянуе адпачыць зімой:
М.Чаргінец: Лецішча вялікае, прадаць бы яго к чорту!..