Міністэрства замежных спраў апублікавала на сваім сайце напамін беларусам, што ў Абхазію й Паўднёвую Асэтыю, незалежнасьць якіх прызнала Расея, варта езьдзіць толькі з Грузіі.
“Уезд іншаземцаў у Абхазію й Паўднёвую Асэтыю дапускаецца выключна з напрамкаў Зугдзідзкага й Гарыйскага муніцыпалітэтаў. Пранікненьне ў Абхазію й Паўднёвую Асэтыю з усіх іншых напрамкаў без спэцыяльнага дазволу грузінскіх уладаў забараняецца й караецца ў адпаведнасьці з крымінальным кодэксам Грузіі”.
Паводле БелаПАНа, сама меней у двух грамадзян Беларусі былі праблемы пры ўезьдзе ў Грузію з-за таго, што тыя раней наведалі Абхазію без спэцыяльнага дазволу.
Міністэрства настойліва рэкамэндуе беларусам, едучы ў Паўднёвую Асэтыю й Абхазію пільнавацца грузінскага заканадаўства.
Летась у жніўні расейская Рада Фэдэрацыі і Дзяржаўная дума аднагалосна прагаласавалі за тое, каб прызнаць незалежнасьць гэтых дзьвюх аўтаномных рэспублік, якія дэ-юрэ лічацца часткай Грузіі.