Расейская Фэдэральная служба па вэтэрынарным і фітасанітарным наглядзе “Россельхознадзор” увяла часовыя абмежаваньні на пастаўку прадукцыі двух беларускіх мясакамбінатаў — Гомельскага і Берасьцейскага. Паводле зьвестак расейскага ведамства, у мясных вырабах гэтых камбінатаў знойдзеныя шкодныя рэчывы.
Падставай для забароны паставак з Гомельскага і Берасьцейскага мясакамбінатаў названы паўторна выяўленыя ў мясных вырабах антыбіётыкі. Між тым выканаўца абавязкаў дырэктара Берасьцейскага мясакамбінату Міхаіл Цодаў у інтэрвію агенцтву “Інтэрфакс” сказаў, што ніводзін мясакамбінат не выкарыстоўвае антыбіётыкі. Паводле Цодава, антыбіётыкі — гэта праблема гаспадарак, якія парушаюць культуру вырошчваньня і кармленьня жывёлы.
На адным зь мясакамбінатаў таксама паведамілі, што апошнім часам “Россельхознадзор” нават не папярэджвае пра нейкія прэтэнзіі да якасьці прадукцыі, а папросту ставіць вытворцаў перад фактам спыненьня паставак. Між тым, як кажа суразмоўца, шмат залежыць ад таго, пры якіх абставінах бярэцца проба прадукцыі:
“Калі гаварыць пра бактэрыі анаэробнай групы, то пытаньне ў тым, што проба прадукцыі можа быць узятая не ў гандлёвай сетцы, а дзесьці ў пункце кшталту гандлёвай палаткі ці шапіка. У гэтай сытуацыі ўзьнікае пытаньне — у якіх умовах прадукцыя там захоўвалася і як яна туды трапіла ўвогуле. То бок ёсьць вельмі шмат усялякіх нюансаў”.
Беларусь штогод пастаўляе ў Расею ў сярэднім 115 тысяч тон мяса і мясапрадуктаў. Як кажа экспэрт у аграрнай галіне Анатоль Гуляеў, калі Расея мэтадам розных абмежавальных захадаў намагаецца скараціць беларускі імпарт, Беларусь неўзабаве апынецца перад праблемай мясной перавытворчасьці:
“У Беларусі, асабліва на Берасьцейшчыне, вялізныя жывёлагадоўчыя комплексы на 20 тысяч, 60 тысяч, нават да 100 тысяч галоў жывёлы стаіць у гэтых комплексах. Гэта высокатэхналягічная вытворчасьць, у чымсьці нават канвэер. І ў выпадку форс-мажору куды ўсё гэта падзець? Вядома, лягічна было б паспрабаваць пераарыентавацца на нейкія іншыя рынкі. Аднак усе разумеюць складанасьць і працягласьць такога працэсу”.
Колішні навуковы куратар сельскай гаспадаркі ў Акадэміі навук Іван Нікітчанка лічыць, што сучасныя патрабаваньні да якасьці прадукцыі харчаваньня ў Расеі могуць паўплываць на ўвесь аграпрамысловы сэктар Беларусі: “Пры жаданьні перакрыць пастаўкі не складзе ніякай праблемы. У прадукцыі ўсё больш хіміі і ўсё менш натуральных кампанэнтаў. За выключэньнем невялікай колькасьці старых гатункаў, новыя вырабы не вытрымліваюць ніякай крытыкі. Калі ў такой прадукцыі нават мікробы дохнуць, то чалавеку таксама карысьці ад такой ежы няшмат”.
Да якасьці айчынных прадуктаў ёсьць прэтэнзіі і ў беларускага Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчаваньня. Днямі ведамства забараніла экспарт у Расею прадукцыі некаторых прадпрыемстваў, бо ў ёй знайшлі недапушчальную колькасьць антыбіётыкаў. У чорны сьпіс уключаныя Лунінецкі малаказавод, Бабруйскі мясакамбінат і Клецкі маслакамбінат.
Нагадаем, што гандлёвыя непаразуменьні паміж Расеяй і Беларусьсю апошнім часам амаль не спыняюцца. Так, напачатку ліпеня паміж Менскам і Масквой разгарэўся канфлікт вакол паставак малака і вытворных ад яго. “Роспотребнадзор” забараніў увоз больш як тысячы найменьняў беларускай малочнай прадукцыі, якая не адпавядала расейскім нормам. У выніку складаных перамоваў пастаўкі часткова аднавіліся, але да 1 жніўня Беларусь павінна выканаць патрабаваньні расейскага тэхнічнага рэглямэнту. Пры гэтым галоўны дзяржаўны санітарны лекар Расеі Генадзь Анішчанка выказаў сумнеў, што беларускія прадпрыемствы пасьпеюць да гэтага тэрміну.
У экспартных пастаўках мясной прадукцыі Беларусь на 100% залежыць ад Расеі. Таму кожнае абмежаваньне доступу на расейскі рынак балюча адбіваецца як на асобных мясакамбінатах, так і на бюджэце ўсёй краіны.
На адным зь мясакамбінатаў таксама паведамілі, што апошнім часам “Россельхознадзор” нават не папярэджвае пра нейкія прэтэнзіі да якасьці прадукцыі, а папросту ставіць вытворцаў перад фактам спыненьня паставак. Між тым, як кажа суразмоўца, шмат залежыць ад таго, пры якіх абставінах бярэцца проба прадукцыі:
“Калі гаварыць пра бактэрыі анаэробнай групы, то пытаньне ў тым, што проба прадукцыі можа быць узятая не ў гандлёвай сетцы, а дзесьці ў пункце кшталту гандлёвай палаткі ці шапіка. У гэтай сытуацыі ўзьнікае пытаньне — у якіх умовах прадукцыя там захоўвалася і як яна туды трапіла ўвогуле. То бок ёсьць вельмі шмат усялякіх нюансаў”.
Беларусь штогод пастаўляе ў Расею ў сярэднім 115 тысяч тон мяса і мясапрадуктаў. Як кажа экспэрт у аграрнай галіне Анатоль Гуляеў, калі Расея мэтадам розных абмежавальных захадаў намагаецца скараціць беларускі імпарт, Беларусь неўзабаве апынецца перад праблемай мясной перавытворчасьці:
“У Беларусі, асабліва на Берасьцейшчыне, вялізныя жывёлагадоўчыя комплексы на 20 тысяч, 60 тысяч, нават да 100 тысяч галоў жывёлы стаіць у гэтых комплексах. Гэта высокатэхналягічная вытворчасьць, у чымсьці нават канвэер. І ў выпадку форс-мажору куды ўсё гэта падзець? Вядома, лягічна было б паспрабаваць пераарыентавацца на нейкія іншыя рынкі. Аднак усе разумеюць складанасьць і працягласьць такога працэсу”.
Колішні навуковы куратар сельскай гаспадаркі ў Акадэміі навук Іван Нікітчанка лічыць, што сучасныя патрабаваньні да якасьці прадукцыі харчаваньня ў Расеі могуць паўплываць на ўвесь аграпрамысловы сэктар Беларусі: